Гукаперайма́нне — імітацыя з дапамогай гукаў мовы тых ці іншых гукаў рэчаіснасці. Аднак нельга лічыць, што сродкамі паэтычнага гукапісу можна дакладна ўзнавіць пэўныя гукі рэчаіснасці. Зрабіць гэта немагчыма, дый такой патрэбы няма. Дастаткова таго, што па асацыяцыі, гукавой аналогіі ў нашай свядомасці паўстае гукавы, а за ім — і зрокавы вобраз з'явы ці прадмета.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.