Гузік (ад польск.: guzik[1]) — элемент вопраткі, які служыць для зашпільвання напрыклад паліто, швэдру, кашулі, нагавіц. Найчасцей мае выгляд кола, вырабляецца з пластыку, металу ці іншых матэрыялаў. Найбольш старажытныя вядомыя гузікі пачалі выкарыстоўвацца прадстаўнікамі Індскай цывілізацыі на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н. э. Першапачаткова яны з'яўляліся ўпрыгожваннем.
Альтэрнатывай для гузікаў з'яўляюцца маланкі ці зашчэпкі (кнопкі).
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.408
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гузік
- THE HISTORY OF THE BUTTON
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.