Вёска
Гудзяняты
± |
Гудзяня́ты[2] (трансліт.: Hudzianiaty, руск.: Гуденяты) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.
Гісторыя
У канцы XVII ст. маёнтак Гудзяняты ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. належаў падстолію наваградскаму Парэмбскаму (Палемскаму), затым яго ўдаве.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, у складзе маёнтка Лаздуны, уласнасць Мілеўскіх. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 40 двароў, 365 жыхароў, яўрэйскі малітоўны дом. У 1905 г. 336 жыхароў, 536 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 47 двароў, 346 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 55 двароў, 252 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (88 двароў, 304 жыхары) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавалі пачатковая школа, крама. У 1951 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 г. 209 жыхароў, у 1986 г. 44 двары, 120 жыхароў. У 1999 г. 29 двароў, 59 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва РБ у 2009 годзе
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гудзеня́та, Гудзіня́та
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх