Пасёлак
Губіцкі Кардон
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°39′13″ пн. ш. 30°15′05″ у. д.
Першая згадка
Колькасць двароў
3
Насельніцтва
6 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Паштовыя індэксы
247398
Аўтамабільны код
3
Губіцкі Кардон на карце Беларусі ±
Губіцкі Кардон (Беларусь)
Губіцкі Кардон
Губіцкі Кардон (Гомельская вобласць)
Губіцкі Кардон

Гу́біцкі Кардо́н[1] (трансліт.: Hubicki Kardon, руск.: Губичский Кордон) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

На поўдні, усходзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 22 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, за 59 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Дняпро.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.

Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу, каля прасёлкавай дарогі.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак, на месцы, дзе здаўна дзейнічала невялікая прыстань на Дняпры. У 1909 годзе 50 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 28 чэрвеня 1943 года 8 падрыўнікоў партызанскага атрада імя В. І. Чапаева пасля выканання задання патрапілі на паўднёвай ускраіне пасёлка ў засаду і загінулі ў баю. На месцы іх згубы ў 1974 годзе пастаўлена стэла. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Дынаміка

  • 1909 год — 3 двары, 24 жыхара.
  • 1925 год — 6 двароў.
  • 1959 год — 31 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 3 гаспадаркі, 6 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.