Гуаш
Карціна гуашшу. Андэрс Цорн

Гуаш (фр.: gouache, ад італ.: guazzo — вадзяная фарба) — фарбы, якія складаюцца з тонка расцёртых пігментаў з водна-клеявым злучальнікам (гуміарабік, пшанічны крухмал, дэкстрыну і інш.) і прымешкай бяліл, а таксама твор мастацтва, выкананы гэтымі фарбамі.

Гуаш звычайна выкарыстоўваецца для жывапісу на паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку, косці. Узнікла як разнавіднасць акварэлі (у спалучэнні з якой гуаш часта ўжываецца), калі мастакі, каб дасягнуць шчыльнасці маляўнічага пласта, прымешвалі бялілы ў вадзяныя фарбы. Гуаш шырока выкарыстоўвалася ўжо ў сярэднявеччы ў мастацтве многіх краін Еўропы і Азіі пераважна для малявання кніжных мініяцюр, з эпохі Адраджэння — таксама для эскізаў, кардонаў, пазней — для партрэтных мініяцюр. У XVII — пачатку XIX стст. некаторыя мастакі выкарыстоўвалі гуаш для выканання мініяцюрных малюнкаў. Пачатак фабрычнай вытворчасці спецыяльных гуашавых фарбаў ў сярэдзіне XIX стагоддзя спрыяла ператварэнню гуашы ў самастойную тэхніку, якая адрозніваецца ад акварэлі гушчынёй і непразрыстасцю.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.