Гуамскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Guam | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Guam |
Заснаваны | 1952 |
Студэнты | 2 801[1] |
Размяшчэнне | Гуам, ЗША |
Сайт | uog.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гуамскі ўніверсітэт (англ.: University of Guam) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў на востраве Гуам, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам на востраве.
Агульная характарыстыка
Універсітэт акрэдытаваны Заходняй асацыяцыяй школ і каледжаў ЗША і прапануе 34 праграмы бакалаўрыяту і 11 магістратуры. 94% студэнтаў вучэльні з'яўляюцца выхадцамі з астравоў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, амаль 72% студэнтаў навучаюцца ў дзённай (вочнай) форме навучання. Ва ўніверсітэце працуе на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу каля 180 асоб. Універсітэт быў заснаваны ў 1952 годзе як двухгадовая педагагічная вучэльня, вядомая тады як Гуамскі тэрытарыяльны каледж, заснаваная губернатарам Карлтанам Скінерам. У 1960 годзе каледж пераехаў у цяперашні кампус у цэнтральнай частцы Гуама. У 1965 годзе каледж быў акрэдытаваны як чатырохгадовая навучальная ўстанова, якая мае права надаваць акадэмічныя ступені.
Структура
- Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук
- Каледж прыродазнаўчых і прыкладных навук
- Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання
- Школа адукацыі
- Школа інжынерыі
- Школа здароўя
Заўвагі
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуамскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы