Вёска
Грычынавічы
± |
Грычы́навічы[1] (трансліт.: Hryčynavičy, руск.: Гричиновичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 49 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 21 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 176 км ад Гомелю.
Гідраграфія
На ўсходзе Беразняцкі канал.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая вуліца, На поўдні паралельна асноўнай праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкам павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхоцкая ўласнасць. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе вёска ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца як паселішча ў Ленінскім царкоўным прыходзе. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі 200 двароў і забілі 76 жыхароў. 34 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 34 двары, 450 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 88 двароў, 611 жыхароў.
- 1940 год — 201 двор, 876 жыхароў.
- 1959 год — 708 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 157 гаспадарак, 389 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх