Грушэцкія (герба «Любіч») — польскі шляхецкі, а таксама беларускі і расійскі дваранскі род, які ўзяў назву ад сёл Грушы (Грушкі, Грушыцы, Вялікія і Малыя) (Польшча, Люблінскае ваяводства, Замойскі павет, гміна Неліш). Тыя сёлы, разам з іншымі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла надаў каля 1411 года, у якасці ўзнагароды рыцарскіх заслуг (за гераізм праяўлены пад час Грунвальдскай бітвы), пачынальніку гэтага роду, Мацею[1][2], кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкія былі ўладарамі і іншых мясцін — Вярцішоў і Быхаўка, таксама ў Люблінскім ваяводстве.

Існуюць так сама роды Грушэцкіх іншых гербоў: «Бялыня», «Радван» і «Слепаўрон».

Галіны роду

Польшча

Уладзіслаў Грушэцкі (1812—1876) — член Рады Каралеўства Польскага

З польскай лініі найбольш вядомыя: каронны харунжы караля Ягайлы рыцар Мацей Грушэцкі[3]; Самуіл Грушэцкі, сакратар Яго Каралеўскай Вялікасці Жыгімонта III Вазы, пасланнік пры Святлейшым Карале Дзяржавы Іспанскай і абедзвюх Індый; Уладзіслаў Грушэцкі (1812—1876), член Рады Каралеўства Польскага[4], радчы Таварыства Крэдытовага Земскага, падпаручнік 1-га ўланскага палка, удзельнік Лістападаўскага паўстання (гід у штабе вярхоўнага галоўнакамандуючага); Антоні Грушэцкі (1734—1798) — прафесар Кракаўскай акадэміі, мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага; Каспер Грушэцкі (1780—1836) — апеляцыйны суддзя Каралеўства Польскага; Антоні Грушэцкі (1712—1791) — суперінтэндант кароннай мытні, мытнік каронны, казначэй асвенцімска-заторскі; Антоні Грушэцкі (1850—1930) — ксёндз, вікарый Марыяцкага касцёла ў Кракаве, камергер Папы Рымскага; Канстанцін Францішак Грушэцкі (1803—1874) — член Сената, сакратар канцылярыі Рады Каралеўства Польскага ў 1860—1868 гг.

Многія доўгі час жылі на сваёй вотчыне ў Вялікіх Грушках.

Расія

Герб расійскай галіны роду Грушэцкіх

Адна з лініі роду асела ў Расіі, пакінуўшы значны след у гісторыі Расіі. Былі баярамі, ваяводамі, сенатарамі, высокімі генераламі, уладарамі маёнткаў і дамоў у Маскве і Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681) расійскага цара Фёдара Аляксеевіча (1661—1682), які ўладарыў у 1676—1682 гадах Але, нарадзіўшы яму сына, царэвіча Ілью Фёдаравіча, памёрла праз тры дні пасля родаў. На жаль, і немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкія былі ў сваяцтве са многімі знакамітымі сем’ямі: кн. Баратынскімі, кн. Валконскімі, кн. Гагарынымі, кн. Галіцынымі, кн. Далгарукавымі, кн. Міласлаўскімі, кн. Урусавымі, гр. Бястужавымі-Румінымі, гр. Мураўёвымі-Апосталамі і іншымі. Гэтая галіна Грушэцкіх унесена ў VI часць радаслоўнай кнігі Маскоўскай, Пскоўскай і СПб. губерній (Гербоўнік, II, 85). Астатнія сем галін таго ж роду ўнесены ў VI і I часці радаслоўнай кнігі губерній Магілёўскай, Кіеўскай, Ковенскай, Валынскай і Падольскай. Ёсць яшчэ сем радоў Грушэцкіх, пазднейшага паходжання. Род існуе і сёння.

Апісанне герба

На шчыце, маючым залатое поле, выяўлены срэбная падкова і два крыжы: адзін срэбны ў сярэдзіне падковы, а другі — залаты, на яе паверхні, над подковай. Зверху шчыта — дваранскі шлем з дваранскаю каронаю на ім, і трыма страусавымі пер’ямі. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб з апісаннем і даведкай аб родзе ўнесены у «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, ліст 85).

Беларусь

Радавод Грушэцкіх. «Аршанскі гербоўнік», 1900 год

На Беларусі найбольш ранейшыя звесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі[5]:

«по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия»[7] («время между-царствия» — перыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраннем Аўгуста II).
  • Казімір у 1660 спадчынным ад бацькоў маёнткам Камаровічы[8] (Мсціслаўскае ваяв.(Чэрыкаўскі раён)). 13 снежня 1660 года Казімір Грушэцкі даказваў сваё валоданне часткай маёнтку Камаровічы квітанцыяй аб уплаце падымнага падатку[9][10]. Унук Казіміра, Мікалай Грушэцкі, падпісваўся ў дакументах, як: «Dworzanin JKmci herbu Lubicz dziedzic częsci maiętnosci Komarowicz» (бел.: Прыдворны Яго Каралеўскай Вялікасці герба Любіч спадчыннік часткі маёнтка Камаровічы). Ад Казіміра пайшлі нашчадкі, якія ў XIX ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах.
Грушэцкія таксама ўваходзілі ў Аршанскі гербоўнік (Віцебск, 1900 г.). На Беларусі нашчадкі роду жывуць і сёння.

Апроч таго

Марцін Грыгор’евіч Грушэцкі (1829 — к.1908) — кандыдат права, натарыус, тытулярны саветнік[11]
  • Марцін Грыгор’евіч Грушэцкі (1829 — к. 1908, нашчадак Казіміра) — кандыдат права, тытулярны саветнік[12], дваранін Магілёўскай губерні. У 1848 г. скончыў Магілёўскую губернскую гімназію,[13] служыў у Магілёўскім губернскім праўленні. Каля 1868 г. пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыус Ліпецкага ўезду (сведчыў купчыя крэпасці)[14]. Пазней служыў натарыусам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыуса Барыса Гуля[15], бацькі пісьменніка Рамана Гуля). У 1889 узнагроджаны вордзенам Св. Уладзіміра 4-й ст.[16]. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Грыгорый (пасля рэвалюцыі 1917 з’ехаў з жонкай у Польшу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 г. Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я знёс Расію» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля).[17] Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў медаль на Парыжскай выставе.
  • Альберт Грыгор’евіч Грушэцкі (1831 — к.1897, брат Марціна) — стацкі саветнік[18], нар. ў Магілёўскай губерне, у 1857 пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў.
  • Грушэцкі Зміцер Фядотавіч[19] (з Магілёўскага павету, в. Клапінічы (сёння магчыма — Кляпінічы, Комсеніцкі сельсавет, Круглянскі раён)) — унтэр-афіцэр, ваяваў на лінкоры «Андрей Первозванный», памёр ад тубяркулёзу 6 лютага 1916 г.. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флоту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя[20].
  • У паўстанні 1863-64 гг. прымалі ўдзел:
Грушэцкі Валяр’ян[21] — дваранін Магілёўскай губерні. Пражываў ў Магілёве. Адасланы на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры. З кастрычніка 1873 па май 1874 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вякая Вятскай губерні (пасля Енісейскай губерні).
Грушэцкі Мікалай[22] — дваранін Магілёўскай губерні. Адасланы на жыццё ў Томскую губерню. З жніўня 1867 па 1871 знаходзіўся пад наглядам паліцыі ў Вятскай губерні.

Украіна

На Украіне, апроч расійскай галіны, адзін з Грушэцкіх, шляхціч-пекар Андрэй Грушэцкі, у 1592 годзе стаў львоўскім мяшчанінам. Гэты род у канцы XVI ст. быў дастаткова разросшымся. Браніслаў Грушэцкі, быў войскі і лоўчы Чарнігаўскі; у Галасковічах (Львоўская вобласць, Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Кароль Грушэцкі — маршалак шляхты Уманськага павета. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губерні, служыў стацкім саветнікам у Магілёве.

У канцы XVIII — пачатку XIX стст. Грушэцкія ў Кіеўскай губерні жылі ў Васількоўскім (2 рода) — с. Буда, Ярашеўка; Звянігарадскім (3) — с. Церэшкі, Міхалаўка; Тарашчанскам (1) — с. Грузкі, Чарнінская буда; — паветах. Легітымізараваны былі 3 рода:

1. Кіеўскі п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6.
2. Уманскі п., 1803 г. — ч.1.
3. Уманскі п., 1816 г. — ч.1. былі афіцыялістамі графа Патоцкага.

Грушэцкія ўваходзілі ў радаслоўную кнігу Кіеўскага дваранскага дэпутацкага сходу 1906 года.

Зноскі

  1. Genealogia Polska/Gruszecki
  2. Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845 (Gruszecki herbu Lubicz (t. 4 s. 301—302))
  3. Kasper Niesiecki, Herbarz Polski /Gruszecki herbu Lubicz Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. M.J. Minakowski, Genealogia potomków Sejmu Wielkiego
  5. ГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч»
  6. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 216 об.
  7. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.; ср.: Там жа. Л. 2.
  8. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.-87.
  9. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 3 об., 85, 86-86 об.
  10. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Витебск, 1900. Вып. 28. С. 44.
  11. Марцін Грыгор’евіч Грушэцкі на сайце «Радавод»
  12. Российский Некрополь № 3. Буква «Г»
  13. Выпускники Могилевской гимназии 1814—1909"
  14. Липецкий нотариат (руск.). Липецкая обл. нотариальная палата. Липецкий центр правовой информатизации (13 сакавіка 2002). Праверана 18 лютага 2011.(недаступная спасылка)
  15. Адрес-календарь служащих в Пензенской губ. на 1895 г.. — Прил. к Справ. книжке на 1893 г.. — Пенза: Пенз. ГСК, 1895. — С. 39.(недаступная спасылка)
  16. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Историческая справка: связь Пензы и Могилева.. Администрация города Пензы (13 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2012. Праверана 6 верасня 2011.
  17. Р. Гуль Ч.1. До эмиграции // Я унес Россию. Апология русской эмиграции. — Т. 1.
  18. Петербургский некрополь. 307. Грушецкий, Альберт Григорьевич // Приложение к Части I сборника «Материалы к истории римско-католического прихода во имя Посещения Пресв. Девой Марией св. Елисаветы и к истории католического кладбища Выборгской стороны в Санкт-Петербурге». — Гатчына, 2010. — С. 581. — 645 с. Архівавана 5 снежня 2013.
  19. Некропль, боевые действия Архівавана 26 лістапада 2013.
  20. Глава III, Боевые действия Архівавана 26 лістапада 2013.
  21. Списки политических преступников, 1864
  22. Библиографический справочник участников восстания 1863—1864 гг.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.