Група армій «H» ням.: Heeresgruppe H | |
---|---|
Гады існавання |
лістапад 1944 — красавік 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | Галоўнае камандаванне сухапутных войскаў вермахта |
Тып | Група армій |
Войны | Другая сусветная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Курт Штудэнт Яганес Бласкавіц Эрнст Буш |
Гру́па а́рмій «H» (ням.: Heeresgruppe H) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.
Гісторыя
Група армій «H» сфарміравана 11 лістапада 1944 года ў Галандыі на базе штаба армейскай групы «Клефель»(ням.: Armeeabteilung Kleffel) і часткі армейскай групы «Сербія»(ням.: Armeeabteilung Serbien). Група армій вяла абарончыя баі ў Галандыі і Паўночна-Заходняй Германіі. 7 красавіка 1945 года пераназваная ў галоўнакамандаванне Паўночнага Захаду (ням.: Oberbefehlshaber Nordwest). Капітулявала перад амерыканскімі войскамі 4 мая 1945 года.
Камандуючыя
- генерал-палкоўнік Курт Штудэнт 11.11.1944 - 28.01.1945
- генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц 28.01 - 7.04.1945
- генерал-фельдмаршал Эрнст Буш — 7.04 - 4.05.1945.
Баявы склад
Снежань 1944 г.
- 1-я парашутная армія
- 15-я армія
Студзень 1945 г.
- 1-я парашутная армія
- 25-я армія
Літаратура
- Tessin, Georg. Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. - Osnabrück: Biblio Verlag, 1976. - ISBN 3-7648-1083-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.