Група армій «Афрыка» (ням.: Heeresgruppe Afrika) — армейскае злучэнне італа-нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны.
Была створана 22 лютага 1943 г., на аснове штаба і частак Нямецка-італьянскай танкавай арміі (перайменавана ў 1-ю італьянскую армію, у складзе аднаго нямецкага і двух італьянскіх карпусоў) і 5-й танкавай арміі (тры нямецкія дывізіі).
13 мая 1943 г. — група армій «Афрыка» капітулявала ў Тунісе.
Камандуючыя
- З 22 лютага 1943 г. — генерал-фельдмаршал Эрвін Ромель
- З 10 сакавіка 1943 г. — генерал-палкоўнік Ханс-Юрген фон Арнім (13 мая 1943 г. — узяты ў брытанскі палон групай армій маршала Бярнард Лоў Мантгомеры).
Начальнікі штаба
- З 22 лютага 1943 г. — палкоўнік Фрыц Байерлайн
- З 1 сакавіка 1943 г. — генерал-маёр (з 1 красавіка 1943 г. — генерал-лейтэнант) Альфрэд Гаўзэ
Баявы склад групы войскаў «Афрыка»
- 1-я італьянская армія
- Афрыканскі корпус (нямецкі)
- 20-ы матарызаваны корпус (італьянскі)
- 21-ы армейскі корпус (італьянскі)
- 5-я танкавая армія
- 10-я танкавая дывізія
- дывізія «Генерал Герынг»
- 334-я пяхотная дывізія
Літаратура
- Tessin, Georg. Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. — Osnabrück: Biblio Verlag, 1976. — ISBN 3-7648-1083-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.