Грузінская мова | |
---|---|
| |
Саманазва | ქართული ენა |
Краіны | Грузія, Расія, Турцыя |
Рэгіёны | |
Афіцыйны статус |
Грузія Паўднёвая Асеція (часткова прызнаная дзяржава) |
Агульная колькасць носьбітаў | звыш 4 млн.[1][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Картвельскія мовы |
Картвельская сям'я | |
Пісьменнасць | грузінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | гру 158 |
ISO 639-1 | ka |
ISO 639-2 | geo (B); kat (T) |
ISO 639-3 | kat |
WALS | geo |
Ethnologue | kat |
Linguasphere | 42-CAB |
LINGUIST List | geor |
ABS ASCL | 4902 |
IETF | ka |
Glottolog | nucl1302 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Грузінская мова (груз. ქართული ენა, картулі эна) — адна з іберыйска-каўказскіх моў (картвельская група). Мова грузін, дзяржаўная мова Грузіі. Пашырана таксама на Паўночным Каўказе, у Азербайджане, Турцыі і Іране. Мае 2 групы дыялектаў, адрозненні паміж якімі нязначныя: горскія (хеўсурскі, пшаўскі, тумскі і іншыя) і плоскасныя (картлійскі, кахецінскі, імерэцінскі, рачынскі, гурыйскі, аджарскі і іншыя). У развіцці літаратурнай грузінскай мовы вылучаюць аб 2 перыяды — старажытны (5-11 стагоддзе) і новы (з 12 стагоддзя), або 3 — старажытны (5-11 стагоддзе), сярэдні (12-18 стагоддзе) і новы (з 19 стагоддзя). З 1860-х гадоў развіваецца адзіная літаратурная грузінская мова (аснова — картлійскі і кахецінскі дыялекты).
У фанетыцы грузінскай мовы 5 галосных і 28 зычных; у сістэме зычных назіраецца 5 траічных проціпастаўленняў звонкі-глухі-змычна-гартанны; асобна вылучаюцца фарынгальны і ларынгальны. Слабы сілавы націск на пачатковым складзе слова. У марфалогіі — аглюцінацыя з мноствам прэфіксальных формаў. У сінтаксісе — эргатыўная канструкцыя. Грузінская мова мае старажытнае арыгінальнае пісьменства.
Зноскі
- ↑ Georgian (англ.). Ethnologue, 18th ed. (28 сакавіка 2015). — «Population 3,900,000 in Georgia (1993 UBS). Population total all countries: 4,237,010. Ethnic population: 3,980,000 (1993 UBS).» Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ Kenneth Katzner, The Languages of the World, ISBN 9781134532889, 2002, page 118 (англ.)"Georgian .. is spoken by about 4 million there"
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінская мова