Станцыя | |
Гродна | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
![]() | |
Аддзяленне чыг. | Баранавіцкае аддзяленне |
Аператар | БЧ |
Дата адкрыцця | 1862 |
Код у «Экспрэс-3» | 2100070 |
![]() ![]() Гродна |
|
![]() |
Гро́дна (трансліт.: Hrodna, руск.: Гродно)[1] — станцыя Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гродзенскай вобласці. Размешчана ў горадзе Гродна.
Гісторыя гродзенскага чыгуначнага вакзала
Чыгуначную станцыю «Гродна» адкрылі ў снежні 1862 года. Спачатку гэта быў драўляны пасажырскі будынак. У 1868 годзе адкрыты цагляны будынак вакзала ў стылі эклектыкі.
Будынак з цэнтральнай двухпавярховай часткай, злучанай галерэямі з двума флігелямі. У ім вылучаліся элементы класіцызму, строгая сіметрыя, галерэі, паўкалоны і пілястры. У цэнтральнай частцы вакзала размяшчаўся галоўны ўваход. На першым паверсе размяшчаўся вестыбюль і касы. На другім і ў бакавых крылах будынка — залі чакання.
![](../I/%D0%A7%D1%8B%D0%B3%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%B2%D0%B0%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BB_%D1%83_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5_(%D0%BF%D0%B0%D1%87%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BA_%D0%A5%D0%A5_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B4%D0%B7%D1%8F).jpg.webp)
Падчас Другой сусветнай вайны будынак вакзала разбураны. У 1944—1948 гадах будынак цалкам аднавілі. У 1986 годзе будынак вакзала зруйнавалі, бо побач пабудавалі новы вакзальны комплекс.
Новы будынак прамавугольны ў плане. На першым паверсе цэнтральнай частцы размяшчаліся касы, зала дагляду замежных пасажыраў, медпункт, буфет, службовыя кабінеты. На другім паверсе — залы чакання, кафэ на 100 месцаў з банкетнай залай, кіёск, цырульня і службовыя памяшканні. На трэцім паверсе размяшчаліся пакоі адпачынку, пакой маці і дзіця. На цокальным паверсе былі камеры захоўвання. Акрамя гэтага, у будынку вакзала размяшчаліся памяшканні мытні і кантрольна-прапускнога пункта «Інтурыст».
У 2011—2013 гадах будынак чыгуначнага вакзала рэканструявалі. У гэты перыяд зала чакання размяшчалася ў пасажырскім вагоне побач вакзала.
Станцыя «Гродна» падчас паўстання 1863—1864 гадоў
![](../I/%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_(2018)._%D0%A7%D1%8B%D0%B3%D1%83%D0%BD%D0%B0%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%B2%D0%B0%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BB._%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%BF%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%86%D0%B0%D0%BC_1863_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0.jpg.webp)
Група 42 паўстанцаў пад камандаваннем капітана паўстанцкіх войск Лявона Кульчыцкага 2 (14) сакавіка 1863 года атакавала Гродзенскі чыгуначны вакзал. Іх мэтай быў захоп паравоза, з дапамогай якога яны планавалі прабіцца ў Парэчча да лагера атрада Людвіка Нарбута. Аднак рота рэгулярных расійскіх войск, якая ахоўвала вакзал, здолела ў некалькігадзінным баі адбіць напад паўстанцаў і перашкодзіць іх спробе захапіць транспарт. У выніку з 42 байцоў толькі 5 чалавек (у тым ліку Кульчыцкі) не загінулі ў баі або не трапілі ў палон і здолелі далучыцца да атрада Нарбута.
У 1995 годзе на будынку чыгуначнага вакзала паўстанцам устаноўлена памятная дошка. Яе аўтар гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў[2].
У ліпені 2023 года дошку прыбралі. На яе месцы павесілі шыльду ў памяць савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў, якія дзейнічалі са снежня 1941 да ліпеня 1944 года[3]. Пасля гэтага выпадку гродзенскіх чыноўнікаў пыталі куды знік памятны знак, з гродзенскага гарвыканкама адказалі, што не маюць звестак пра памятны знак паўстанцам[4].
Зноскі
- ↑ Гродна (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
- ↑ У Гродне прыбралі памятны знак паўстанцам Каліноўскага. Чым яго замянілі? .
- ↑ 🇺🇦 Hrodna 11:27 . Telegram. Праверана 20 ліпеня 2023.
- ↑ К, А.. "Няма звестак". Гарвыканкам адказаў на петыцыю пра помнік паўстанцам 1863 года ў Гродне . Hrodna.life (22 жніўня 2023). Праверана 23 верасня 2023.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гродна (станцыя)
- Гродна (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь