Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»
Тып ААТ
Заснаванне 1861
Ранейшыя назвы Гродзенская тытунёвая фабрыка
РВУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“»
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Ключавыя постаці Юрый Сцяпанавіч Чарнышоў
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя цыгарэты
Колькасць супрацоўнікаў 1100
Дэвіз «Если быть, то быть первым!»
Матчына кампанія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
Сайт Афіцыйны сайт

ААТ «Гро́дзенская тытунё́вая фа́брыка „Нё́ман“» — беларуская кампанія па вытворчасці цыгарэт, якая размешчана ў Гродна.[1] Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам»[2].

Апісанне

Займае 72 % рынку тытунёвай прадукцыі Рэспублікі Беларусь з агульным аб’ёмам вытворчасці 28,5 млрд штук у год, а марка ўласнай вытворчасці ФЭСТ — самы прадаваны брэнд з доляй рынку 16 %. Ажыццяўляе вытворчасць тытунёвых брэндаў для найбуйнейшай сусветнай тытунёвай кампаніі «British American Tobacco» — Kent, Pall Mall, Lucky Strike, Vogue, Capri, Alliance, Viceroy, а таксама для ангельскай кампаніі «Tobacco International Enterprises Limited» — Rider, Cooper, Oskar, Velvet. Прадукцыя ААТ «ГТФ „Нёман“» экспартуецца ў 15 краін свету, аб’ём экспарту 2014 года склаў 8,5 млрд шт. цыгарэт — у 1,6 разы больш за ўзровень 2013 года і ў 220 разоў вышэй аб’ёму экспарта 2009 года.

Гісторыя

Заснавальнікамі фабрыкі з’яўляюцца купцы Шэрэшэўскія. Архіўныя матэрыялы сведчаць, што 17 ліпеня 1861 года Гродзенскім губернскім праўленнем разбіралася прашэнне купцоў Абрама Гордана і Лейбы Шэрэшэўскага аб дазволе адкрыць у Гродне тытунёвую фабрыку. У 60-х гадах XIX стагоддзя фабрыка размяшчалася ў памяшканні фабрычнага таварыства, у 70-х гадах у казённым доме Бэркі Ранеса на Саборнай вуліцы, а з 1878 года ў каменным памяшканні на вуліцы Маставой, 3. У 1861 годзе на фабрыцы занята: майстравых — 1 чалавек, рабочых — 3 чалавекі; ўсяго за год выраблена прадукцыі на суму за 2 000 расійскіх рублёў. У 1862 году вырабіла 48 201 штук папярос 9 316 цыгар і 27 280 пудоў курыльнага і нюхальнага тытуню, а ў 1867 абарот прадукцыі склаў 7 356 рублёў. У 1869 годзе абсталявана 3-ма станкамі для рэзкі тытуню, коннай машынай для яго таркі з пяццю прыступкамі. У вытворчасці прадукцыі сталі выкарыстоўваць рускі, амерыканскі і турэцкі тытунь. У 1872 годзе, згодна з ведамасці прыказчыка Арона Левіна, было выраблена 2 500 пудоў тытуню на суму ўжо 30 000 рублёў, а ў 1873 годзе выпушчана прадукцыі 2 600 пудоў агульным коштам 40 000 рублёў. Ўзрасла колькасць работнікаў: майстравых налічвалася 10, а працоўных — 20 чалавек. Прадукцыя фабрыкі пастаўлялася ва ўсе буйныя гарады Расіі. У 1873 годзе на фабрыцы ўжывалася 6 станкоў для рэзкі тытуню і конная машына. У 1880 годзе Шэрэшэўскім ўстаноўлены паравыя машыны, а ў 1885 годзе былі набыты яшчэ 7 паравых катлоў, з мэтай мадэрнізацыі вытворчасці. У 1886 годзе абарот фабрыкі склаў ужо 460 000 рублёў, у вытворчасць былі ўкаранёны 3 паравыя машыны, 2 паравых катла, 3 прэса, 3 стала і 14 станкоў для рэзкі паперы, 18 крашыльных станкоў. Так, напрыклад, у 1889 годзе сума прадукцыйнасці складала 478 000 рублёў, на фабрыцы працавала дарослых мужчын — 250 і жанчын — 650 чалавек, малалетніх — 300 падлеткаў. За два наступныя гады колькасць тытуннікаў павялічылася да 1 100 дарослых і 135 малалетніх, а сума прадукцыйнасці дасягнула 555 000 рублёў. У 1892 годзе фабрыка забяспечвала працай 1420 рабочых, з іх 400 мужчын, 900 жанчын і 175 дзяцей з заработнай платай да 50 рублёў у месяц, а ў 1895 годзе 1 562 рабочых. У 1896 года усёй прадукцыі было выпрацавана на суму 1 653 тысяч рублёў, у 1897 годзе больш за 1 800 тысяч рублёў. У 1899 годзе ў вытворчых сценах ужо налічвалася 1 700 тытунёвых майстроў і майстрых, якія выпусцілі прадукцыі на суму 2 400 тысяч рублёў. У 1882 годзе на прамысловай выставе ў Маскве экспанаваныя папяросы Гродзенскай тытунёвай фабрыкі І. Л. Шэрэшэўскага былі ўдастоены медаля Аляксандра III Імператара Усерасійскага. «Серабро» было заваявана ў Амстэрдаме (1884), прысуджана ў Новым Арлеане (1885). Журы сусветнай выставы ў Парыжы (1889) ўзнагародзіла тытунёвага фабрыканта І. Л. Шэрэшэўскага срэбным медалём. У 1899 годзе адбылася першая буйная забастоўка тытуннікаў, яна была старанна арганізавана і доўжылася з 9 па 28 верасня, у ёй удзельнічала каля 1 200 чалавек.

Цыгарэты «Minsk city»

У 1902 годзе агульная колькасць рабочых складала 1 329 чалавек, сума прадукцыйнасці 3 000 тысяч рублёў, а ў 1904 годзе колькасць працоўных дасягнула 1 249 чалавек. У 1907 годзе тытунёвая фабрыка ператворана ў акцыянернае таварыства з агульнай колькасцю работнікаў каля 1 200 чалавек. У 1913 годзе выпушчана курыльнай махоркі і нюхальнага тытуню 300 000 пачкаў, папярос за 1 500 тысяч штук, на агульную суму 3,5 млн рублёў. Працоўны дзень складаў 11 гадзін. 1924 год адзначаны нацыяналізацыяй фабрыкі Польскай дзяржавай і звальненнем асноўнай масы працоўных. Эканамічныя забастоўкі на фабрыцы адбыліся ў 1930, 1931 і 1936 гадах. У перыяд ўз’яднання Заходняй Беларусi з БССР пачалася рэканструкцыя тытунёвай фабрыкі. У 1940 годзе штодня на фабрыцы выпускалася 3 млн шт. папярос і 20 тон махоркі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны фабрыка была практычна цалкам разбурана, а пасля 1945 года пачалося аднаўленне прадпрыемства.

З 1946 па 1959 гады капіталаўкладанні фабрыкі склалі 4,5 млн рублёў. На працягу 1946—1948 гадоў на фабрыцы зноўку стваралася тэхналагічная база, а з 1949 года быў засвоены выпуск новай прадукцыі — цыгарэт 1-га і 2-га гатунку і ўжо ў 1950 годзе было выпушчана 2,5 млрд штук папярос і цыгарэт. У 1951 годзе фабрыка дасягнула сваёй праектнай магутнасці 3 млрд штук папярос і цыгарэт у год, а пасля 1955 года на працягу наступных 25 гадоў прадпрыемства займала вядучае месца ў галіны. У выніку росту тэхнічнага прагрэсу за перыяд з 1959 па 1965 гады аб’ём вытворчасці цыгарэт і папярос павялічыўся на 86,5 %. У 1964 годзе ў Беларусі створана тытунёвая вытворчае аб’яднанне «Нёман». Змантаваная першая на фабрыцы вакуумная ўстаноўка для ўвільгатнення ліставога тытуню. У 19701971 гадах вытворчасць папярос і цыгарэт на фабрыцы скла 12 948 млн штук, у 19751980 гадах адпаведна 14 480 млн штук, прырост да 1970 года склаў 2 160 млн штук у год ці 17,5 %. У 1981 годзе выпуск цыгарэт з фільтрам павялічыўся на 50,6 % ад узроўню 1970 года. У 1980—1983 гадах ўкараняюцца новыя высокапрадукцыйныя табакарэзальныя станкі КТХ-8. 1 студзеня 1988 г. аб’яднанне «Гроднотабакпром» было ліквідавана і пераўтворана ў гродзенскую тытунёвую фабрыку «Нёман».

1999 год адзначыўся пачаткам чарговага тэхнічнага перааснашчэння і рэканструкцыі ГТФ «Нёман», якое завяршылася 1 снежня 2002 года. Вынікам рэканструкцыі з’явілася набыццё і ўстаноўка сучаснага высокапрадукцыйнага тытунёвага і цыгарэтнага абсталявання італьянскіх фірмаў GARBUIO і SASIB. У 2005 годзе быў ажыццёўлены кардынальны перагляд таварнай палітыкі прадпрыемства. Прынята рашэнне аб пачатку супрацоўніцтва з другой па велічыні сусветнай тытунёвай кампаніяй — «British American Tobacco» па вытворчасці яе брэндаў на магутнасцях ГТФ «Нёман», а таксама прыцягненню дадатковых інвестыцыйных рэсурсаў, неабходных для закупкі сучаснага абсталявання, здольнага задаволіць патрэбы рынку. Згодна з рашэннем Гродзенскага выканаўчага камітэта ад 29 снежня 2007 года № 890, Рэспубліканскае Вытворчае Унітарнае Прадпрыемства «Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“» пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“». У 2007 годзе пры частковым фінансаванні кампаніі «British American Tobacco» была закуплена новая цыгарэтна-ўпаковачная лінія італьянскай кампаніі «G.D» прадукцыйнасцю 8 тыс. Цыгарэт у хвіліну. У 2010 годзе праектуецца і ўсталёўваецца у вытворчых і складскіх памяшканнях фабрыкі сістэма вентыляцыі і кандыцыянавання германскай кампаніі «Airinotec». У выніку быў забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці гатовай прадукцыі з 6 млрд штук у 2005 годзе да 17,5 млрд штук у 2010 годзе (291,7 % да 2005 году). У 2011 годзе ўведзена новая цыгарэтна-ўпаковачная лінія для вытворчасці цыгарэт фармату «Super Slims» у пачку з паўкруглым вуглом, якая з’яўляецца сумесным інвестыцыйным праектам JTI і ГТФ. У 2012 годзе прадпрыемства закупіла новую цыгарэтна-ўпаковачную лінію фармату «Compact King Size» ў германскіх вытворцаў «Hauni» і «Focke & Co». У сакавіку 2013 года ўстаноўлена новая лінія для вытворчасці цыгарэт з фільтрам фармату «Super Slims» магутнасцю 6 000 цыг./хвіліну, 1,146 млрд штук у год. У другім паўгоддзі 2014 года ААТ «ГТФ „Нёман“» набыла новую высокапрадукцыйную лінію «G.D» (12 тыс. цыгарэт у хвіліну). У другім паўгоддзі 2016 года была праведзена канвертацыя цыгарэтна-ўпаковачнай лініі «King Size» на новы фармат цыгарэт «Queen Size». У чэрвені 2017 года ААТ «ГТФ „Нёман“» ўвяло ў эксплуатацыю трэцюю высакахуткасную лінію «Compact King Size».

9 жніўня 2021 года ЗША ўнеслі фабрыку ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[3][4]. У верасні 2021 года «British American Tobacco» прыпыніла супрацоўніцтва з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай[5]. У 2022 годзе прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Канады[6], ЕС[7] і Швейцарыі[8].

Кіраўнікі

  • 1861 год І. Л. Шэрэшэўскі (заснавальнік)
  • з 1924 по 1932 годы дадзеныя пра кіраўніка фабрыкі не вядомыя
  • 1932 год К. Мразоўскі (імя па бацьку не вядомае)
  • 1940 год Чарнаброўкін Акім Івановіч
  • 1941 год Агурцоў Аляксандр Васілевіч
  • 1945—1946 год Каткоў Віктар Вальдэмаравіч
  • 16.10.1953—09.06.1976 Сяргееў Павел Пятровіч
  • 24.06.1976—29.10.1992 Багдановіч Ігар Іосіфавіч
  • 10.12.1992—14.02.1995 Безрогаў Уладзімір Аляксандравіч
  • 15.02.1995—31.07.1997 Прымшыц Надзея Іванаўна
  • 01.08.1997—28.12.1998 Альферовіч Ян Эдмундавіч
  • 03.02.1999—19.11.2003 Мурашка Уладзімір Вікенцьявіч
  • 22.12.2003—16.05.2005 Валодька Пётр Пятровіч
  • з 17.05.2005 Чарнышоў Юрый Сцяпанавіч

Зноскі

  1. Гродненская табачная фабрика (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2018. Праверана 24 верасня 2018.
  2. Табачная отрасль
  3. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  4. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  5. Алина Исаченко. Минчанка получила штраф за красно-белые косички; тренер Лукашенко по хоккею станет сенатором. Главное в Беларуси за неделю (руск.). BBC World Service (6 мая 2021). Праверана 20 верасня 2021.
  6. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  7. Восемь белорусских компаний попали под санкции Евросоюза (руск.). Белорусы и рынок (1990) (3 чэрвеня 2022).
  8. Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі. Новы Час (10 чэрвеня 2022).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.