Грацкі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Graz
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Graz
Міжнародная назва англ.: Graz University of Technology
Заснаваны 1811
Студэнты 16 436[1]
Размяшчэнне Грац
Сайт tugraz.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грацкі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Грац.

Агульная характарыстыка

Заснаваны эрцгерцагам Іаганам ў 1811 годзе. З'яўляецца адным з пяці універсітэтаў у Штырыі. Сем факультэтаў прапануюць 19 праграм бакалаўрыяту і 34 праграмы магістратуры (з іх 17 англамоўных) з тэхніка-прыродазнаўчай спецыялізацыяй. Дактарантура налічвае 14 спецыяльнасцей. Навуковыя даследаванні праводзяцца сумесна з Універсітэтам Карла і Франца.

Штогод ВНУ налічвае каля 1 800 выпускнікоў. Ва ўніверсітэце працуе больш за 3 800 супрацоўнікаў і навучаецца каля 16 500 студэнтаў. У Аўстрыі ўніверсітэт ўваходзіць у лік універсітэтаў з самымі высокімі даходамі ад трэціх асоб. Грацкі тэхнічны ўніверсітэт разам з Леабенскім універсітэтам і Венскім тэхнічным універсітэтам ўтварае Асацыяцыю аўстрыйскіх тэхнічных універсітэтаў, у якой навучаецца каля 45 000 студэнтаў.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.