![]() | |
---|---|
Сочы Аўтадром | |
![]() | |
Месца правядзення | Краснадарскі край |
Кругоў | 53 |
Даўжыня круга | 5 848 м |
Даўжыня гонкі | 309 745 м |
Больш за ўсё перамог у Гран-пры | |
Пілот |
![]() |
Каманда |
![]() |
Апошняя гонка (2016) | |
Пераможца |
|
Поўл-пазіцыя |
|
Шпаркі круг |
|
![]() |
Гран-пры Расіі (англ.: Russian Grand Prix) — этап Формулы-1, які праводзіцца ў Расіі ў Сочы на трасе «Сочы Аўтадром» у Алімпійскім парку з 2014 года.
14 кастрычніка 2010 года быў падпісаны кантракт на правядзенне Гран-пры да 2020 года з апцыёнам на падаўжэнне. З расійскага боку кантракт падпісаў генеральны дырэктар ААТ «Цэнтр перадачы тэхналогій будаўнічага комплексу Краснадарскага краю „Амега“» Міхаіл Капірулін, а фінансаванне гарантавалі подпісы пад асобнай дамовай кіраўніцтва ААТ «Лукойл», ГК «Ростэхналогіі», кампаніі «Базавы элемент» і ААТ «Мегафон».
Першая гонка адбылася 12 кастрычніка 2014 года[1].
Пераможцы Гран-пры Расіі
Год | Пілот | Канструктар | Месца | Справаздача |
---|---|---|---|---|
2021 | ![]() |
Mercedes | Сочы Аўтадром | Справаздача |
2020 | ![]() |
Mercedes | Сочы Аўтадром | Справаздача |
2019 | ![]() |
Mercedes | Сочы Аўтадром | Справаздача |
2016 | ![]() |
Mercedes | Сочы Аўтадром | Справаздача |
2015 | ![]() |
Mercedes | Сочы Аўтадром | Справаздача |
2014 | ![]() |
Mercedes | Сочы Аўтадром | Справаздача |
Гісторыя
СССР
Праекты правядзення Гран-пры Формулы-1 у Расіі (СССР) з’явіліся яшчэ ў 1980-х гадах, замест Гран-пры Венгрыі 1986 года першая гонка ў сацыялістычнай краіне магла прайсці ў СССР[2].
У 1982 годзе глава Формулы-1 Берні Эклстоўн прыязджаў у СССР для правядзення перамоў пра правядзенне Гран-пры СССР, у 1983 годзе маскоўскі этап быў уключаны ў папярэдні каляндар чэмпіянату свету. Трасу планавалася арганізаваць на Вараб’ёвых гарах у Маскве. Бюракратычныя бар’еры перашкодзілі правядзенню Гран-пры[3].
Расія
У 2001 году прэзідэнтам Расіі Пуціным быў зацверджаны план будаўніцтва аўтадрома «Пулкаўскае кальцо» паблізу аэрапорта «Пулкава»[4][5].
У 2003 годзе ўрадам Масквы быў зацверджаны праект будаўніцтва трасы ў раёне Малжанінаўскі (Паўночная акруга Масквы) для правядзення этапу Формулы-1[6].
У сакавіку 2008 года прайшлі перамовы Берні Эклстоўна з губернатарам Пецярбурга Валянцінай Матвіенка пра правядзенне Пецярбургскага этапу[3].
Зноскі
- ↑ The 2014 FIA Formula One World Championship calendar
- ↑ Гран пры Венгрыі: Траса і статыстыка
- 1 2 Формула нялюбасці Архівавана 4 чэрвеня 2016.
- ↑ Час навін: № 100, 08 чэрвеня 2001
- ↑ Formula Onovich: Russian Grand Prix gears up again — Autoblog (англ.)
- ↑ Масква вяртаецца да праекта трасы «Формулы-1»(недаступная спасылка). Lenta.ru (21 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2010.