Гран-пры́ (фр.: grand prix — галоўны прыз, або вялікі прыз) — найвышэйшая ўзнагарода (вышэй за першае месца), прэмія ў конкурсе або спаборніцтве.

Тэрмін «гран-пры» ўпершыню з’явіўся ў 1721 годзе ў Францыі, дзе Французская акадэмія навук увяла сістэму акадэмічных узнагарод, якія адыгралі значную ролю ў развіцці матэматыкі і іншых навуковых дысцыплін. У спорт гэты выраз перавандраваў ў 1805 годзе конныя скокі ў Парыжы былі названыя «Grand Prix de Paris».

Тэрмін «гран-пры» стаў больш-менш рэгулярна выкарыстоўвацца з сярэдзіны XIX стагоддзя для абазначэння скачак, асабліва ў горадзе По і ў Парыжы, дзе традыцыя не спыняецца з 1863 года. У адносінах да аўтамабіляў словазлучэнне «Гран-пры» было ўпершыню выкарыстана ў 1901 годзе, калі ў По падчас конных скачак быў праведзены заезд аўтамашын. Затым гэты тэрмін быў ухвалены Аўтамабільным клубам Францыі і быў скарыстаны ў 1906 годзе для гонкі ў Ле-Мане «Grand Prix race at Le Mans».

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.