Гра́мата (грэч. γράμματαе — пісьмо, пісчая папера) — на Русі X—XVII стагоддзяў дзелавы дакумент (галоўным чнам, так называлі акты) і пісьмы (афіцыйныя і прыватныя). Термін запазычаны з Візантыі, дзе grammata абазначала пасланні, указы, а таксама любыя іншыя пісьмовыя дакументы.

  • У савецкі час шырока распаўсюдзіліся пахвальныя і ганаровыя граматы.
  • У цяперашні час тэрмін грамата па-ранейшаму ўжываецца адносна некаторых відаў дакументаў: даверчыя граматы і некаторыя іншыя.

Гісторыя

Даравальная грамата вялікага князя Івана Васілевіча Спаскаму Салавецкаму манастыру

На Русі граматы пісаліся на дошках, лубе-бяросце (т. зв. берасцяныя граматы), пергаменце, з XIV стагоддзя і на паперы.

Адным з першых упамінанняў граматы лічыцца ўказанне ў «Аповесці мінулых часоў» на грамату Уладзіміра Святаславіча, аб дзесяціне, дадзенай царкве Багародзіцы.

З найстаражытнейшых грамат Русі, якія дайшлі да нашых дзён, можна адзначыць даравальную грамату князя Мсціслава Уладзіміравіча наўгародскаму манастыру на зямлю (прыблізна XII стагоддзе, пергамент). Захавалася таксама некалькі старажытных берасцяных грамат.

У перыяд з XIV па XVII стст. з развіццём усходнеславянскай дзяржаўнасці і эканамічных адносін паяўляецца значная колькасць грамат, большая частка якіх прадстаўляе сабою розныя прававыя акты. У выглядзе грамат выкладзены і некаторыя судзебнікі таго часу, напрыклад, Наўгародская і Пскоўская судныя граматы.

У Расійскай імперыі, з увядзеннем у XVIII стагоддзі Пятром I заходнееўрапейскай наменклатуры дзелавых дакументаў, ужыванне тэрміна «грамата» звужаецца (аднак Кацярына II прымае граматы 1785 года: даравальную грамату дваранству і гарадам), але ізноў пачынае пашырацца пасля рэформы 1861 (устаўныя граматы, якія вызначалі ўзаемныя правы і абавязкі памешчыкаў і вызваленых сялян). У той жа час распаўсюдзілася выдача грамат на чын, званне, тытул і пад.

У навуковай гістарычнай літаратуры граматай таксама прынята называць некаторыя заходнееўрапейскія дакументы феадальнага перыяду (у асноўным, XIII—XIV стст.), якія былі па сутнасці прававымі актамі, якія юрыдычна афармлялі правы, абавязкі і прывілеі бакоў (у асноўным правы дараваліся манархамі пэўным асобам ці ўстановам). Такія дакументы пісаліся на лацінскай мове і мелі адмысловую наменклатуру. Акрамя таго, у форме грамат замацоўваліся судовыя рашэнні і розныя здзелкі.

Найбольш старажытнымі з захаваных з'яўляюцца граматы франкскіх каралёў, якія афармлялі зямельныя дарэнні, імунітэтныя і іншыя падараванні (VII стагоддзе). Большая частка з іх дайшла да цяперашняга часу ў копіях, запісаных у картулярыях. Асабліва многа заходнееўрапейскіх грамат XI—XV стагоддзяў (напрыклад, да грамат адносіцца Вялікая хартыя вольнасцей 1215). Для розных відаў грамат прымяняліся розныя формулы.

Цяпер, у Расіі, відам заахвочвання з'яўляецца Грамата Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Грамота // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Тихомиров М. Н., Источниковедение истории СССР, т. 1, М., 1962
  • Черепнин Л. В., Русские феодальные архивы XIV—XV вв., ч. 1—2, М. — Л., 1948—51
  • Арциховский А. В. и Борковский В. И., Новгородские грамоты на бересте, М., 1958.
  • Большая советская энциклопедия. — Издательство «Советская энциклопедия». 1970—1977.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.