«Грамадзянін» | |
---|---|
| |
Тып | газета |
Заснавана | 14 студзеня 1919 |
Спыненне публікацый | 25 сакавіка 1919 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сацыялістычная грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Hramadzianin» («Грамадзянін») — газета левай фракцыі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася 14.1—25.3.1919 ў Вільні на беларускай мове, з № 5 друкавалася лацінкай.
Выходзіла 2 разы на тыдзень. Выступала ў абарону інтарэсаў сялян і рабочых Беларусі і Літвы, за самавызначэнне народаў, агітавала за стварэнне сялянскіх і работніцкіх радаў і іх каміттаў, рэальнага народаўладдзя.
Выйшла 20 нумароў, з і 14 і 15 здвоеныя. Закрыта ў сувязі з наступленнем польскіх легіёнаў і пераездам асноўнага аўтара Т. Грыба ў Гродна.
Літаратура
- Ліс А. «Грамадзянін» // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.