Градчаны
Hradčany

Від на Градчаны
Герб
Герб
Сцяг
Сцяг

Каардынаты: 50°05′22″ пн. ш. 14°23′50″ у. д.
Раён Прагі: Прага 1, Прага 6
Плошча: 1,51 км²
Насельніцтва: 2222 чал. (2006)

Градчаны (чэшск.: Hradčany, ням.: Hradschin) — адзін з чатырох гістарычных раёнаў Прагі, якія захоўвалі да 1784 г. права на самакіраванне.

Старая імператарская рэзідэнцыя Пражскі град і сумежны крапасны горад Градчаны размешчаны на прасторным скалістым узгорку левага берага ракі Влтавы. Назва раёна адбылося ад слова «hrad», што на чэшскай мове азначае «замак, крэпасць, умацаванае паселішча».

Гісторыя Градчанаў

Асноўныя славутасці

  • Градчанская ратуша (1598, рэнесанс);
    Выгляд на Градчаны з паўднёвага захаду
  • Шварцэнбергскі палац (1545-63, рэнесанс, роспіс 1580, цяпер Ваенна-гістарычны музей);
  • Марцініцкі палац (1552-63, 1598, 1624, рэнесанс; цяпер Канцылярыя галоўнага архітэктара);
  • Архібіскупскі палац (1562-64, 1669-94, 1763-64, барока);
  • Чэрнінскі палац (1669—1720, барока; цяпер Міністэрства замежных спраў);
  • Тасканскі палац (1690, барока);
  • Штэрнбергскі палац (1690—1720, барока; цяпер Нацыянальная галерэя);
  • Гложэкскі палац (канец XVII ст.; цяпер пасольства Аўстрыі);
  • Дзітрыхштэйнскі і Грзанскі палацы (XVIII стагоддзе, барока; цяпер парадныя дзяржаўныя рэзідэнцыі);
  • Сальмскі палац (1800-10, ампір; цяпер пасольства Швейцарыі);
  • Манастыр Ларэта (1626—1756, барока);
  • Страгаўскі манастыр (закладзены ў 1140 г., раманскі і гатычны стылі) з Ёзэфінскай бібліятэкай (1782-84; цяпер Музей нацыянальнай пісьменнасці);
  • Касцёл св. Яна Непамуцкага (1720-28, барока, арх. К. І. Дынцэнгофер);
  • Манастыр капуцынаў на Ларэцкай плошчы (1601, рэнесанс і барока);
  • Касцёл св. Роха (1603-12; позняя готыка);
  • Касцёл дзевы Марыі на Страгаўске надваржы (будаваўся з XII па XVIII стагоддзі, эклектыка);
  • Чумны слуп са статуяй дзевы Марыі (1726, барока).
  • Помнік Францыску Скарыну (1996, скульптар Э. Астаф’еў, архітэктар Ю. Казакоў)

Гл. таксама

Заўвагі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.