![](../I/Raumthermometer_Fahrenheit%252BCelsius.jpg.webp)
![](../I/Countries_that_use_Fahrenheit.svg.png.webp)
Градус Фарэнгейта — адзінка вымярэння тэмпературы з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгейта была асноўнай у англамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгейта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага вучонага Габрыеля Фарэнгейта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.
На шкале Фарэнгейта кропка раставання лёду роўная +32 °F, а кропка кіпення вады +212 °F (пры нармальным атмасферным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгейта роўны 1/180 рознасці гэтых тэмператур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.
Гісторыя
Існуе некалькі версій паходжання шкалы. Па адной з іх, Фарэнгейт першапачаткова прыняў за 0 °F тэмпературу плаўлення (замярзання) сумесі лёду і паваранай солі ў роўных колькасцях, а за 100 °F — нармальную тэмпературу чалавечага цела (аднак Фарэнгейт памыліўся ў апошнім вымярэнні: нармальная тэмпература чалавечага цела складае 97,9 °F). Існуе версія, паводле якой за 100 градусаў тэмпературнай шкалы Фарэнгейт прыняў тэмпературу цела сваёй жонкі, якая ў момант вымярэння была нездаровая — менавіта гэтым і абумоўленае зрушэнне стоградуснай кропкі на 2,1 °F, а не хібнасцю самога вымярэння. Сам Фарэнгейт лічыў, што тэмпература (па яго шкале) ніколі не бывае адмоўнай, мабыць ён ні разу не быў у халодных краінах.
Арыфметычныя пераўтварэнні
Адзін градус Фарэнгейта роўны 5/9 градуса Цэльсія, а тэмпература па шкале Фарэнгейта звязана тэмпературай па шкале Цэльсія ніжэйзгаданымі формуламі.
З шкалы Цэльсія ў шкалу Фарэнгейта:
З шкалы Фарэнгейта ў шкалу Цэльсія:
![](../I/954114e997acfada6a417f5d665b85dc.png.webp)
![](../I/ff3526e78536ea5b0949a74f1d2c94f8.png.webp)
![](../I/8e4005712ac92541a603a472e41a97cb.png.webp)
![](../I/68ab471ddd8f6f65ca464795487df447.png.webp)
![](../I/21cd28f898fb4fb235224b45f04edcf8.png.webp)
![](../I/84f1a3734507c6a78826f34b0f01c044.png.webp)
![](../I/3cd1a79510601d43fe65259d21ef1771.png.webp)
![](../I/f182fc62abddb799481386bf185be065.png.webp)