Гравітацы́йная пастая́нная[1] — каэфіцыент прапарцыянальнасці ў законе прыцягнення Ньютана (гл. закон сусветнага прыцягнення), адна з фундаментальных фізічных пастаянных. Абазначаецца G.
Вызначана эксперыментальна Г. Кавендышам у 1798 годзе пры дапамозе круцільных вагаў.
Характарызуе гравітацыйнае ўзаемадзеянне ўсіх матэрыяльных аб’ектаў (часціц і палёў) і разглядаецца як універсальная канстанта, нязменная ў часе і прасторы, незалежная ад фізічных і хімічных уласцівасцей асяроддзя і гравітуючых мас.
Лікава гравітацыйная пастаянная роўная сіле гравітацыйнага ўзаемадзеяння між двума целамі (матэрыяльнымі пунктамі) масай па 1 кг, якія знаходзяцца на адлегласці 1 м адно ад аднаго.
Лікавае значэнне гравітацыйнай пастаяннай у адзінках СІ[2][3]:
Зноскі
- ↑ Таксама выкарыстоўваюцца назвы ўніверсальная гравітацыйная пастаянная, Кавендышава гравітацыйная пастаянная і Ньютанава гравітацыйная пастаянная. Гл. Беларускую энцыклапедыю, т. 5, с. 383.
- ↑ Паводле рэкамендацый НІСТ 2018 года: Newtonian constant of gravitation G // CODATA Internationally recommended 2018 values of the Fundamental Physical Constants. The NIST Reference on Constants, Units, and Uncertainty.
- ↑ Значэнне гравітацыйнай пастаяннай вымяраецца эксперыментальна, таму значэнні ў крыніцах могуць адрознівацца ў залежнасці ад таго, вынікі якога эксперыменту былі ўзяты за аснову. Напрыклад, паводле Беларускай энцыклапедыі (т. 5, с. 383) гравітацыйная пастаянная роўная G = (6,67259 ± 0,00085) · 10−11 Н·м2/кг2.
Літаратура
- Гравітацыйная пастаянная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
- Гравитационная постоянная — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.