Прэмія «Гоя» Premio Goya | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Academia de las Artes y las Ciencias Cinematográficas de España[d] |
Заснаванне | 1987 |
Краіна |
![]() |
Сайт | premiosgoya.com (ісп.) |
![]() |
«Гоя» (ісп.: Premios Anuales de la Academia «Goya») — нацыянальная кінапрэмія Іспаніі, уручаецца Іспанскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук. Названая ў гонар іспанскага мастака Франсіска Гоі. Узнагарода ўяўляе сабой бронзавы бюст Франсіска Гоі. Падчас першай цырымоніі пераможцам ўручаўся бюст, выкананы Мігелем Беракалем. Пачынаючы з другой цырымоніі бюст ствараў скульптар Хасэ Луіс Фернандэс.
Цырымонія ўручэння кінапрэміі праходзіць штогод у канцы студзеня — пачатку лютага і транслюецца першым каналам іспанскага тэлебачання TVE.
Гісторыя прэміі
Іспанская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук заснавала прэмію «Гоя» для прызнання лепшых работ іспанскага кінематографа ў розных катэгорыях. Першая цырымонія прайшла 16 сакавіка 1987 года ў мадрыдскім Тэатры Лопэ дэ Вэга. Былі ўручаны ўзнагароды ў 15 намінацыях, зараз намінацый 28.
У 2000 годзе цырымонія ў першы і (на дадзены момант) у апошні раз праводзілася не ў сталіцы Іспаніі. У гэтым годзе ўручэнне прэміі праходзіла ў Барселоне.
У 2003 годзе шматлікія дзеячы іспанскага кінематографа выкарыстоўвалі цырымонію ўручэння прэміі для таго, каб выказаць сваё непрыманне пазіцыі іспанскага ўрада ў дачыненні да ўварвання Злучаных Штатаў Амерыкі ў Ірак.
У 2004 годзе іспанская Асацыяцыя ахвяр тэрарызму арганізавала маніфестацыю каля будынка, дзе праводзілася цырымонія ўзнагароджання, бо сярод намінантаў быў дакументальны фільм Хуліа Медэма «Басконская пелота: Скура супраць каменя». У гэтым фільме, па словах маніфестантаў, параўноўваліся ахвяры і іх забойцы.
У 2005 годзе на цырымоніі ўручэння прэміі «Гоя» упершыню прысутнічаў старшыня ўрада краіны Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра. Пасля гэтай цырымоніі ў адрас Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі прагучалі абвінавачванні ў палітызацыі кінапрэміі (фільм «Мора ўнутры», зняты Алехандра Аменабарам, быў намінаваны на прэмію «Гоя» ў 15 розных катэгорыях і ў канчатковым выніку атрымаў 14 узнагарод).