Гоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 1 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Гоцк
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
23 сакавіка 1987
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 093
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Го́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Гоцк.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Лугскага сельсавета[1] Утвораны зноў 23 сакавіка 1987 года ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці з часткі Хорастаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1649 чалавек[3], з іх 98,7 % — беларусы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1093 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.