Горскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Горы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 284 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Го́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Горы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета[1]. 7 верасня 2000 года ў склад новаўтворанага Ходараўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Палішына, Першыно і Ходараўка). 13 чэрвеня 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Горацкага сельсавета (4 населеныя пункты: Вялікае Марозава, Малое Марозава, Мікуліна і Турышчава), а ў склад Ходараўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Каменка, Малькі, Саракапуды і Шаўнева)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ходараўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Каменка, вёскі Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Малькі, Першыно, Саракапуды і Шаўнева), а ў склад Паршынскага сельсавета перададзена вёска Малое Марозава[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1316 чалавек[4], з іх 94,7 % — беларусы, 4,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1284 чалавекі[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-3 Об изменении границ Горского, Ленинского, Паршинского, Ходоровского сельсоветов и упразднении Горецкого сельсовета Горецкого района
- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.