Го́рскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVIXVIII стст. y старажытным горадзе Горы Вялікія, цяпер аграгарадок Горы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.

Меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утваралі земляныя валы-курціны з 7 бастыёнамі, a таксама шырокім і глыбокім ровам.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак быў заняты ў 9 кастрычніка[1] 1654 г. войскамі А. М. Трубяцкога пад уплывам весткі пра капітуляцыю Смаленскай крэпасці[2]. У 1663 годзе «фортецыя Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х гадоў ужо ўпамінаюцца замак і гарадскі астрог. У апошні раз умацаванні горскага замка спрабаваў выкарыстаць y 1708 годзе шведскі кароль Карл XII. Пазней горскі замак страціў сваё ваеннае значэнне.

Зноскі

  1. Дата 24 кастрычніка пазначана ў — Е. К. Глябовіч да К. Л. Сапегі, Мінск 12.XI.1654 // Biblioteka Narodowa. Akcesja. Rkps. 6564. № 108
  2. П. Грасоўскі да Я. Радзівіла, Горы, 2.VIII.1654 // РДАСА. Ф. 389. Воп. 1. 1654, ч. 2. С. 58.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Горскі замак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 238. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.