Горныя казлы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Capra Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Горныя казлы (Capra) — род млекакормячых сямейства пустарогіх атрада парнакапытных.
8 відаў, паводле будовы рагоў падзяляюцца на 4 групы. Даўжыня да 180 см, вышыня ў карку да 115 см, маса да 155 кг. У самцоў вялікія рогі рознай формы (у самак маленькія) і доўгая барада. Поўсць кароткая, густая, амаль аднатоннага карычневага ці шэрага колеру.
Пашыраны ў Еўразіі і на паўночным захадзе Афрыкі. Жывуць у гарах на вышыні да 5500 м, трапляюцца статкамі. Траваедныя.
Палігамы. Нараджаюць звычайна 2 казлянят.
Безааравы казёл, вінтарогі казёл і альпійскі казёл — продкі свойскай казы. Нубійскі горны казёл — самы маленькі з усіх горных казлоў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.