Горная парода, прыродны мінеральны агрэгат больш ці менш пастаяннага складу і будовы. Горныя пароды ўтвараюць геалагічныя целы ў зямной кары. Складзены з пародаўтваральных і акцэсорных мінералаў.
Паводле паходжання вылучаюць:
Магматычныя і метамарфічныя Г. п. складаюць каля 90 % аб'ёму зямной кары, каля 10 % складаюць асадкавыя. Асадкавыя Г. п. займаюць каля 75 % плошчы зямной паверхні.
Групы горных парод
Паводле паходжання горныя пароды падзяляюцца на тры групы: магматычныя (эфузіўныя і інтрузіўныя), асадкавыя і метамарфічныя. Магматычныя і мэтамарфічныя горныя пароды складаюць каля 90% аб'ёма зямной кары, аднак, на сучаснай паверхні мацерыкоў вобласці іх распаўсюджвання параўнальна невялікія. Астатнія 10% прыпадаюць на долю асадкавых парод, якія займаюць 75% плошчы зямной паверхні.
Магматычныя горныя пароды па сваім паходжанні падзяляюцца на эфузіўныя і інтрузіўныя. Эфузіўныя (вулканічныя) горныя пароды ўтвараюцца пры зліцці магмы на паверхню зямлі. Інтрузіўныя горныя пароды, наадварот, узнікаюць пры зліцці магмы ў тоўшчы зямной кары.
Падзел парод на магматычныя, мэтамарфічныя і асадкавыя не заўсёды відавочны. У асадкавых горных пародах, у працэсе дыягенезу, ужо пры вельмі нізкіх, у геалагічным сэнсе, тэмпературах, пачынаюцца мінеральныя ператварэнні, аднак пароды лічацца мэтамарфічнымі пры з'яўленні ў іх новаўтворанага граніту. Пры ўмераных цісках пачатак мэтамарфізма адпавядае тэмпературы 300 °C.
Пры высокіх ступенях мэтамарфізма змазваецца мяжа паміж мэтамарфічнымі і магматычнымі горнымі пародамі. Пачынаецца плаўленне парод, змешванне новаўтвораных расплаваў з відавочна знешнімі. Часцяком назіраюцца паступовыя пераходы ад відавочна мэтамарфічных, палоскавых парод, да тыповых гранітаў. Такія працэсы ставяцца да ўльтраметамарфізму.
Тыпы залягання пластоў
Манакліналь, тып залягання пластоў горных парод з аднолькавым нахілам у адзін бок.
Гл. таксама
Літаратура
- Вызначальнік мінералаў і горных парод / Н. У. Ерашова, Т. С. Шырко. - Мінск: Народная асвета, 1975. - 61, [2] с., [2] л. каляр. іл.
- Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю: Кн. для настаўніка / У. Фядотаў, А. Цытленак. - Мн.: Нар. асвета, 1987. - 109, [2] c.
- Мінералы. Горныя пароды. Метэарыты: у свеце беларускага каменя: нарысы: [пераклад з рускай мовы] / Усевалад Бардон. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. - 68, [3] с. – (Зямля мая).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горная парода
- Усё пра горныя пароды і мінералы
- Слоўнік тэрмін горных парод