Горад федэральнага значэння
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Масква (руск.: Москва) — горад у цэнтры еўрапейскай часткі Расіі, сталіца краіны. З’яўляецца асобным суб’ектам федэрацыі — горадам федэральнага значэння. Таксама цэнтр Цэнтральнай федэральнай акругі і Маскоўскай вобласці, горад-герой (1965). Найбуйнейшы па колькасці жыхароў горад Расіі і Еўропы, важнейшы транспартны вузел, а таксама палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны.
Назва
Назва горада Масква паходзіць ад назвы ракі Масква, на берагах якіх паселішча паўстала. Гідронім Масква мае доўгую і багатую гісторыю вытлумачэння яго паходжання, ён вытлумачваўся са славянскага, фінскага, балцкага моўнага матэрыялу. На сёння пераважае балцкае вытлумачэнне, фінскія версіі прызнаныя ўзніклымі з павярхоўных сугуччаў[4]. Гэта падмацоўваецца і балцкім гідранімічным фонам як на працягу цячэння ракі Масквы, так і на тэрыторыі горада Масква. Балцкія назвы ў рэк Лама, Руза, Мажая, Вярэя, Нара, Сярпея, ад якіх гарады Валакаламск, Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў, якія дугой атачаюць Маскву з заходняга боку. У самой Маскве моцны балцкі гідранімічны фон у зоне радыусам 10-15 км ад старога горада, дзе фіксуюцца балцкія назвы (найперш гідронімы, а калі тапонімы, дык вытворныя ад гідронімаў) Яўза, Няглінная, Чармянка, Прэсня, Сетунь, Хімка, Чура, Варгуніха, Кудрына, Бубна, Чачора, Нагаціна, Чартанава[5].
Корань Mask- звязаны з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры). Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча: рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні, і ў сярэднім, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)[6]. У маскоўскай назве корань Mask- пашыраны пашыральнікам -(u)v-, які таксама вядомы ў літоўскім словаўтварэнні[7].
Геаграфія
Горад размешчаны ў міжрэччы Волгі і Акі, на ўскраіне Мяшчорскай нізіны. Па тэрыторыі Масквы працякае каля 150 рэчак, большасць з якіх у падземных трубах; самая вялікая рака Масква з прытокамі Яўза і Сетунь. У межы Масквы ўключаны былыя гарады Бабушкін, Любліно, Кунцава, Пярова, Тушына і іншыя населеныя пункты. Падзяляецца на 10 адміністрацыйных акруг.
Гісторыя
У канцы І тыс. асновай насельніцтва Масквы былі вяцічы. У канцы XI ст. Масква — невялікі горад з умацаваным цэнтрам і рамесна-гандлёвым пасадам. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1147 як уладанне суздальскага князя Юрыя Далгарукага. На мяжы XII—XIII ст. значны горад Уладзіміра-Суздальскага княства. У 1237—1238 разбурана мангола-татарамі. З канца XIII ст. цэнтр самастойнага княства; пачынальнікам дынастыі маскоўскіх князёў быў Даніла Аляксандравіч, сын Аляксандра Неўскага. З XIV ст. цэнтр Маскоўскага вялікага княства. Каля 1326 пры Іване I з Уладзіміра ў Маскву перанесена рэзідэнцыя мітрапалітаў рускай праваслаўнай царквы. У 1368 і 1370 войскі Дзмітрыя Іванавіча Данскога адбілі напады на Маскву вялікага князя ВКЛ Альгерда. У Маскве фарміравалася рускае войска, якое ўдзельнічала ў Кулікоўскай бітве 1380. У 1382 горад абрабаваў і спаліў хан Тахтамыш.
З канца XV ст. Масква — сталіца Расіі, у сувязі з чым у XV—XVI ст. павялічылася эканамічнае значэнне горада (вытворчасць зброі, тканін, скураных, ганчарных і ювелірных вырабаў), заснаваны Гарматны двор, Парахавы (канец XV ст.) і Манетны (1534) двары. У сакавіку 1564 Іван Фёдараў (Федаровіч) і Пётр Мсціславец выдалі ў Маскве першую друкаваную рускую кнігу («Апостал»). Горад моцна пацярпеў у часы апрычніны (1565—1572, 1575—1576), у 1571 спалены (акрамя Крамля) войскам крымскага хана Даўлет-Гірэя. У 1610 акупіраваны войскамі Рэчы Паспалітай, вызвалены народным апалчэннем пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. З XVII ст. Масква — усерасійскі цэнтр рамеснай вытворчасці і гандлю (у канцы 1630-х г. у горадзе было каля 2 тыс. рамеснікаў), узніклі парахавыя млыны, папяровыя мануфактуры, Гранатны двор і інш. У 1687 заснавана Славяна-грэка-лацінская акадэмія (з 1682 Маскоўская духоўная акадэмія). У 1682 і 1698 у Маскве адбыліся бунты стральцоў. З 1708 цэнтр Маскоўскай губерні, рэзідэнцыя генерал-губернатарства. Пасля пераносу ў 1712 сталіцы Расіі ў Пецярбург Масква засталася важнейшым эканамічным, гандлёвым і культурным цэнтрам краіны. У XVIII ст. развівалася тэкстыльная вытворчасць (палатняныя, шаўковыя мануфактуры, Суконны двор). Паводле перапісу 1701 ў Маскве 16 358 двароў. Пачалося брукаванне вуліц, у 1730 з’явілася вулічнае асвятленне, у 1781—1804 пабудаваны першы ў Расіі водаправод. У 1699 заснавана Бурмістрава палата (пазней Ратуша, з 1720 Магістрат), у 1785 — Гарадская дума. Заснаваны Артылерыйская (1707) і Інжынерная (1712) школы, у 1755 — Маскоўскі ўніверсітэт. У вайну 1812 Масква — цэнтр агульнарасійскага супраціўлення, на 2/3 спалена войскамі Напалеона I. У 1814 тут дзейнічала больш за 250 прадпрыемстваў. З 2-й пал. XIX ст. Масква — найбуйнейшы чыгуначны цэнтр краіны. У канцы 1840-х г. у горадзе з’явіўся першы грамадскі транспарт — «лінейкі», у 1899 — Маскоўскі трамвай.
У пач. XX ст. Масква — буйны сусветны крэдытна-фінансавы цэнтр. Адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1905 — 07 і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 ў Расіі. З 1918 Масква — сталіца РСФСР, у 1922-91 — СССР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася Маскоўская бітва 1941—42, масквічы сфарміравалі 16 дывізій народнага апалчэння; тут знаходзіліся Дзяржаўны камітэт абароны і Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання. У 1980 ў Маскве прайшлі XXII Летнія Алімпійскія гульні.
З 1990 у Маскве абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. З 1992 Масква — сталіца Расійскай Федэрацыі, горад федэральнага значэння — суб’ект Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны падзел
Гаспадарка
Масква — адзін з найбуйнейшых у свеце індустрыяльных цэнтраў. У структуры прамысловай прадукцыі вылучаюцца электраэнергетыка, машынабудаванне, хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая і інш. Шмат прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу, вядучыя прадпрыемствы авіяцыйнай, ракетна-касмічнай, радыёэлектроннай, прыладабудаўнічай прамысловасці. Вядучае месца займаюць машынабудаванне і металаапрацоўка, найбольшыя прадпрыемствы: «ЗІЛ», «Маскоўскі падшыпнік», авіяцыйнае вытворчае аб’яднанне імя Дзяменцьева, вытворчае аб’яднанне «Энергія», завод імя Хрунічава і інш. Нафтаперапрацоўчы завод.
Масква — цэнтр кнігавыдавецтва і кнігадрукавання. Развіваецца кінапрамысловасць. Галоўны фінансавы і інвестыцыйны цэнтр краіны.
Транспарт
Вузел чыгунак, аўтамабільных, водных і паветраных шляхоў зносін, рачны порт. Ад Масквы адыходзяць 11 электрыфікаваных напрамкаў чыгункі, 13 шашэйных дарог, міжнародныя аэрапорты Дамадзедава, Шарамецьева, Унукава, 3 рачных порты (выхады да мораў Атлантычнага і Паўночна-Ледавітага акіянаў). 9 чыгуначных вакзалаў:
Дзейнічае Маскоўскі метрапалітэн (з 1935 года).
Навучальныя ўстановы
- Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага
- Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева
- Маскоўскі дзяржаўны універсітэт імя М. В. Ламаносава
- Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (дзяржаўны універсітэт)
- Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут (дзяржаўны універсітэт)
- Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (універсітэт)
- Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў
- Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава
Тэатры
- Вялікі тэатр
- Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава
- Малы тэатр
- Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага
- Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна
- Маскоўскі драматычны тэатр імя М. М. Ярмолавай
- Маскоўскі Мастацкі тэатр
- Маскоўскі тэатр «Сучаснік»
- Маскоўскі тэатр аперэты
- Тэатр на Таганцы
Музеі
- Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
- Дзяржаўны Дарвінаўскі музей
- Дзяржаўны музей выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
- Дом-музей В. М. Васняцова
- Мемарыяльная кватэра Пушкіна на Арбаце
- Музей абароны Масквы
- Музей В. А. Трапініна і маскоўскіх мастакоў яго часу
- Музей вады (Масква)
- Музей гісторыі каньяка
- Музей Усходу
- Расійскі музей лесу
Славутасці
- Адраджэнне (помнік)
- Армянскія могілкі
- Благаславёная ў вяках дружба народаў Расіі і Арменіі
- Дарогу качанятам!
- Дзеці — ахвяры заган дарослых
- Дзеці міра
- Маскоўскі крэмль
- Новадзявочы манастыр
- Песня (скульптура)
- Першы спадарожнік
- Помнік венгерска-савецкай дружбе
- Помнік героям фільма «Афіцэры»
- Помнік кінакамеры
- Помнік плаўленаму сырку «Дружба»
- Помнік Пятру I
- Помнік франтавому сабаку
- Помнік Шэрлаку Холмсу і доктару Ватсану
- Помнік Янку Купалу
- Працяты Пегас
- Хлеб (скульптурная кампазіцыя)
- Чорны кубаметр
Выдатныя асобы
- Мітрапаліт Антоній (1924—1986) — епіскап Рускай Царквы; Мітрапаліт Мінскі і Беларускі
- Ян Арлазораў (1947—2009) — расійскі тэатральны і эстрадны акцёр
- Арыстарх Белапольскі (1854—1934) — рускі і савецкі астраном
- Барыс Беразоўскі (1946—2013) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Яўген Будзінас (1944—2007) — беларускі пісьменнік і журналіст
- Канстанцін Ваншэнкін (1925—2012) — савецкі і расійскі паэт, аўтар слоў да песні «Я люблю цябе, жыццё»
- Уладзімір Высоцкі (1938—1980) — акцёр, паэт, аўтар соцень песень
- Ягор Гайдар (1956—2009) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст
- Іван Дыхавічны (1947—2009) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст
- Людміла Зыкіна (1929—2009) — руская народная і эстрадная спявачка
- Уладзімір Патанін (* 1961) — расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч
- Таццяна Пельтцэр (1904—1992) — расійская актрыса
- Пётр I (1672—1725) — 9-ы Цар і Вялікі князь Усяя Русі (з 1682) і першы імператар (20 студзеня 1721) Расійскай імперыі
- Аляксандр Пушкін (1799—1837) — расійскі паэт, драматург і празаік; член Расійскай акадэміі
- Ірына Радніна (* 1949) — савецкая фігурыстка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, дзесяціразовая чэмпіёнка свету
- Аляксей Рыбнікаў (* 1945) — кампазітар, народны артыст Расіі
- Святлана Савіцкая (* 1948) — касманаўт
- Андрэй Сахараў (1921—1989) — савецкі фізік, праваабаронца і палітычны дзеяч
- Андрэй Сіняўскі (1925—1997) — рускі літаратуразнаўца, пісьменнік, літаратурны крытык
- Сяргей Салаўёў (1820—1879) — расійскі гісторык
- Яўген Святланаў (1928—2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст
- Ігар Старыгін (1946—2009) — савецкі і рускі акцёр тэатру і кіно
- Аляксандр Сувораў (1730—1800) — расійскі палкаводзец
- Павел Траццякоў (1832—1898) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, заснавальнік Траццякоўскай галерэі
- Ірына Хакамада (* 1955) — расійскі палітык
- Пётр Чаадаеў (1794—1856) — рускі філосаф
- Аляксей Чарамухін (1895—1958) — расійскі навуковец
- Леў Яшын (1929—1990) — савецкі футбаліст, брамнік
Гарады-пабрацімы
Масква мае партнёрства з наступнымі гарадамі:
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ http://dlib.rsl.ru/viewer/01003543120#?page=23
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Нерознак В. П. Названия древнерусских городов. — Наука. — М., 1983. — С. 112.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35-42.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масква
- Надвор’е Масква