Горад
Каўнас
літ.: Kaunas
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
гарадское самакіраванне
Павет
Каардынаты
54°54′00″ пн. ш. 23°56′00″ у. д.
Кіраўнік
Першая згадка
1361
Ранейшыя назвы
Коўна
Плошча
  • 157 км² (2017)[1]
Вышыня цэнтра
48 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 305 120 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
837
Паштовыя індэксы
LT-44001
Аўтамабільны код
K
Афіцыйны сайт
Каўнас на карце Літвы
Каўнас (Літва)
Каўнас
Нёман
У цэнтры горада

Ка́ўнас[3] (літ.: Kaunas, традыцыйная беларуская назва — Ко́ўна) — другі паводле велічыні і значэння горад Літвы, адміністрацыйны цэнтр Каўнаскага павета і Каўнаскага раёна.

Размешчаны ля ўпадзення ракі Віліі (Нярыс, літ.: Neris) у Нёман (Нямунас, літ.: Nemunas). Плошча — 157 км².

Назва

Назву Каўнас (літ.: Kaunas) узводзяць да балтыйскага кораня, які азначае нізкае, гразкае, багністае месца.

Гісторыя

Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1361 года. Магдэбургскае права падаравана вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 1408 годзе.

З 1842 года — цэнтр Ковенскай губерні.

У 19201940 гадах — «часовая сталіца» Літоўскай Рэспублікі.

Герб

На гарадскіх гербавых пячатках з XV стагоддзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагоддзя яго дапоўніў крыж. З 1843 года герб Ковенскай губерні, якім карыстаўся і губернскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць вайны 1812 года.

2 мая 1935 года гарадская рада Каўнаса зацвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжам паміж рагамі. З 1969 года выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 года зацверджаны герб, які паўтарае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжам паміж рагамі.

Насельніцтва

У 1989 года насельніцтва складала 418 087 чалавек, паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 2001 года — 381 300 чалавек, у 2004 годзе — 368 917 чалавек.

Этнічны склад

У адрозненне ад Вільнюса і Клайпеды, Каўнас — адзін з самых монаэтнічных гарадоў Літвы. Літоўцы складаюць амаль 93 % яго насельніцтва, найбуйнейшай этнічнай меншасцю з’яўляюцца рускія, украінцы і беларусы (каля 6 %). Большасць жыхароў сярэдняга і старэйшага пакаленняў валодае рускай мовай.

Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 2001 года:

  1. Літоўцы 92,9 %
  2. Рускія 4,4 %
  3. Украінцы 0,5 %
  4. Палякі 0,4 %
  5. Іншыя 1,8 %

Да Халакосту найбуйнейшымі меншасцямі ў горадзе з’яўляліся палякі і яўрэі, на якіх у суме прыходзілася да 4/5 насельніцтва дарэвалюцыйнага Каўнаса.

Этнічны склад насельніцтва Каўнаса паводле перапісу 1939 года:

  1. Літоўцы 60 %
  2. Яўрэі 25 %
  3. Палякі 10 %
  4. «Усходнія славяне» 5 %

Этнічны склад насельніцтва Коўна паводле перапісу 1919 года:

  1. Палякі 42 %
  2. Яўрэі 31 %
  3. Літоўцы 16 %
  4. Рускія 1,5 %
  5. Іншыя 1,0 %

(Частка моцна паланізаванай літоўскай эліты працягвала ўлічвацца як палякі ў царскай Расіі.)

Спорт

Славутасці

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.