Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
(ГДУ імя Ф. Скарыны)
Выява лагатыпа
Галоўны корпус ГДУ імя Ф. Скарыны
Галоўны корпус ГДУ імя Ф. Скарыны
Міжнародная назва англ.: Francysk Skaryna Gomel State University
Ранейшыя назвы 1930 Гомельскі аграпедагагічны інстытут
1933 Гомельскі педагагічны інстытут
1939 Гомельскі педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава
1969 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
1988 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Заснаваны 1930
Рэарганізаваны ва ўніверсітэт
Год рэарганізацыі 1969
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Сяргей Анатольевіч Хахомаў
Аспірантура 46 спецыяльнасцяў
Дактарантура 6 спецыяльнасцяў
Дактары 45
Прафесары 33
Выкладчыкаў больш за 600
Размяшчэнне Герб г. Гомеля. Гомель
Юрыдычны адрас вул. Савецкая, 104, г. Гомель, 246019, Беларусь
Сайт gsu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
2 Корпус
Корпус № 2

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — установа вышэйшай адукацыі ў Гомелі, другі ўніверсітэт Беларусі па часе стварэння. Галоўны корпус (1973, архітэктар С. Пеўны) размешчаны па Савецкай вуліцы, 104. Належыць да тыпу «класічных» універсітэтаў. Адкрыты ў 1930 годзе.

Агульныя звесткі

У склад структуры ГДУ імя. Ф. Скарыны ўваходзяць: 12 факультэтаў; Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, Інстытут Канфуцыя пры ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»; 2 навукова-даследчых інстытута; больш за 20 навукова-даследчых лабараторый; 45 студэнцкіх навукова-даследчых падраздзяленняў; 43 кафедры; агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыя Францыска Скарыны, 7 музейных экспазіцый факультэтаў, аспірантура, дактарантура.

Для паступлення ў ГДУ неабходна паспяхова здаць цэнтралізаванае тэставанне.

Буйнейшая ВНУ рэгіёну вядзе падрыхтоўку па 36 акрэдытаваным спецыяльнасцях І ступені вышэйшай адукацыі, 56 спецыялізацыях і 27 акрэдытаваным спецыяльнасцях ІІ ступені вышэйшай адукацыі, праводзіць перападрыхтоўку па 11 спецыяльнасцях. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі вядзецца ў аспірантуры па 46 спецыяльнасцях, у дактарантуры — па 6 спецыяльнасцях. Ва універсітэце навучаецца каля 7700 студэнтаў, з іх каля 4500 на дзённай форме і каля 2500 — на завочнай, каля 500 магістрантаў, больш за 100 аспірантаў, 6 дактарантаў (чэрвень 2020 года). У комплексе ГДУ працуе больш за 1300 супрацоўнікаў, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкі склад (ППС) (без уліку сумяшчальнікаў) — больш за 600 чалавек. У ліку ППС і навуковых работнікаў 4 члена-карэспандэнта НАН Беларусі, 45 дактароў навук, 33 прафесара, 233 кандыдата навук, 218 дацэнтаў.

Універсітэт уваходзіць у структуру Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў «Webometrics» на студзень 2020 года ГДУ імя Ф. Скарыны займае 3758-е месца і ўваходзіць у 13 % найлепшых устаноў адукацыі свету. У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА» прысвоіла ГДУ рэйтынгавы клас «D» азначае «прымальны ўзровень» падрыхтоўкі выпускнікоў.

Асноўныя вучэбныя памяшканні размешчаны ў пяці карпусах, тры з якіх знаходзяцца на вул. Савецкай, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі з’яўляюцца спартыўны комплекс (корпус № 6), студэнцкая сталовая і прафілакторый (у будынку якога знаходзіцца таксама медыцынскі пункт).

Факультэты

Гісторыя

У 1930 годзе пастановай ЦВК БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гомелі аграпедагагічнага інстытута. Да 1933 года інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучання. У 1933 годзе пераўтвораны ў педагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучання, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытуту прысвоена імя В. П. Чкалава.

У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1988 годзе ўніверсітэту прысвоена імя беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

У 1990-я гады было адкрыта 10 новых спецыяльнасцяў. Па ініцыятыве рэктара Л. А. Шамяткова ў ГДУ ўпершыню былі адкрыты парады па абароне дысертацый і дактарантура. З кастрычніка 1999 года стаў выдавацца часопіс «Весткі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны». Значна пашырылася міжнароднае супрацоўніцтва. У 1994 годзе ўніверсітэт выйграў грант праграмы ТЭМПУС у памеры 1 млн долараў, сумесна з універсітэтамі Клермон-Ферана.

У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і Аверньскім універсітэтам Клермон-1 (горад Клермон-Феран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіравання.

У снежні 2017 года ў ГДУ імя Ф. Скарыны пры падтрымцы Нанкінскім універсітэт навукі і тэхналогій (горад Нанкін, КНР) быў адкрыты Інстытут Канфуцыя.

У 2017 годзе на базе Шанхайскага прафесійнага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў адкрыўся філіял ГДУ імя Ф. Скарыны — Гомельскі інстытут.

У 2018 годзе ў ГДУ імя Ф. Скарыны адкрыўся Цэнтр навучання кітайскай мове.

Рэктары

Вядомыя выкладчыкі і супрацоўнікі

Вядомыя выпускнікі

Крыніцы

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.