Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
(ГДМУ)
Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Міжнародная назва Gomel State Medical University
Заснаваны 1990
Рэктар Ігар Алегавіч Стома
Студэнты 3930
Выкладчыкаў 276
Размяшчэнне Гомель
Юрыдычны адрас 246000, Беларусь, Гомельская вобл., г. Гомель, вул. Лангэ, 5
Сайт gsmu.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова (універсітэт) г. Гомеля. Установа забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па медыцынскіх спецыяльнасцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленні двух міністэрстваў: Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.

Гісторыя

Пачаў сваё існаванне 1 лістапада 1990 года ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/11/14 № 284 і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 1990/11/20 № 188. Стварэнне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у медыцынскіх кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасцю правядзення навуковых даследаванняў па вывучэнню медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадолення. Першым рэктарам інстытута стаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Ю. І. Бандажэўскі.

За час існавання ўніверсітэта створаны высокапрафесійны калектыў, здольны ажыццяўляць падрыхтоўку ўрачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя даследаванні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.

У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасць тыпу ўніверсітэт. ВНУ акрэдытаваны па ўсіх спецыяльнасцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе ўніверсітэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спецыяльнасцяў, прафесій і атэстацыю.

Клінічная база — адна з лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе прымяняюцца самыя сучасныя медыцынскія тэхналогіі па дыягностыцы і лячэнні эндакрыналагічных, кардыялагічных, імуналагічных, гематалагічных, афтальмалагічных, анкалагічных захворванняў;

Факультэты

Кіраўнікі ўніверсітэта

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.