Вёска
Голевічы
Голевічы на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Го́левічы[1] (трансліт.: Holievičy, руск.: Голевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 40 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь.
Гісторыя
Вёска Голевічы (Hoylewicze) ёсць у спіску весак прыходу ўніяцкай царквы Пачапава за 1680 год[2].
У пачатку XX стагоддзя вёска ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерніі; 37 двароў, 270 жыхароў.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1998 — 39 двароў, 68 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 54 жыхары, 27 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ «Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.