Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 1904 |
Тып | школа |
Сайт | golotsk.schools.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Голацкі дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў а. Голацк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Гісторыя школы бярэ пачатак у 1893 годзе, калі багатыя сяляне нанялі настаўніка для сваіх дзяцей і аддалі адзін з дамоў пад школу [1].
У 1904 г. адкрыта народнае вучылішча.
У 1914 г. узведзены школьны будынак.
Новы будынак школа быў уведзены 1 верасня 1984 года. Ён разлічана на 392 месцы, у ёй 14 кабінетаў, спартыўная зала, камбінаваная майстэрня, актавая зала, бібліятэка і сталовая[2].
9 траўня 1985 г на базе школы пачаў працаваць музей баявой і працоўнай славы.
Вядомыя выпускнікі
Выкладчыкі
Дырэктары школы
- Віктар Адамавіч Дубік (1984—2005).
- Таццяна Васільеўна Малуха (2005—2007).
- Дзіяна Валянцінаўна Бычкова, выконвала абавязкі намеснік дырэктара (2007—2008).
- Аляксей Генадзьевіч Бандарчык (2008—2015).
- Вольга Мікалаеўна Сулім (з 2015).
Зноскі
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.