Вёска
Гняздзішча
± |
Гняздзі́шча[1] (трансліт.: Hniazdzišča, руск.: Гнездище) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 1 двор, 13 жыхароў. У 1904 г. у засценку 36 жыхароў, у 1908 г. — 40 жыхароў. У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 7 двароў, 42 жыхары. З 12.10.1940 г. у Мікасецкім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 1954 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 Мінскай вобласці. У 1940 г. 10 двароў, 47 жыхароў. У 1948 г. жыхары вёсак Качаны і Гнездзішча стварылі калгас імя Леніна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Зані).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 30 жыхароў (1960)
- 1 двор, 5 жыхароў (1997)
Вядомыя асобы
- Аркадзь Васілевіч Місуно (1941—2012) — філосаф. Прафесар[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ https://esu.com.ua/article-67938
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх