Гліцын | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂H₅NO₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-272-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Гліцын (амінавоцатная кіслата, амінаэтанавая кіслата) — найпростая аліфатычная амінакіслата, адзіная амінакіслата, якая не мае аптычных ізамераў. Назва гліцыну паходзіць ад стар.-грэч. γλυκύς, glycis — салодкі, з-за саладкавага смаку амінакіслаты.
Гэтак жа завецца лекавы прэпарат, які складаецца з гліцыну і дапаможных рэчываў (метылцэлюлоза водарастваральная, магнію стэарат). Гліцынам («глицин-фота», параоксіфенілгліцын) таксама часам называюць п-гідраксіфеніламінавоцатную кіслату, праяўляльнае рэчыва ў фатаграфіі.
Гліцын уваходзіць у склад бялкоў, клетачных абалонак бактэрый і інш. Сустракаецца ў жывых арганізмах у свабодным стане. Удзельнічае ў біясінтэзе пурынаў, крэатэіну, парфірынаў і інш. З’яўляецца крыніцай аміннага азоту ў рэакцыях пераамініравання.
Вытворнымі гліцыну з’яўляюцца гіпуравая, гліколевая кіслоты.
Гл. таксама
Літаратура
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 142. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Спасылкі
- Даведнік Відаль. Лекавыя прэпараты ў Расіі. Архівавана 6 верасня 2008.
- PDRHealth — Glycine (англ.)
- Computational Chemistry Wiki Архівавана 16 кастрычніка 2007. (англ.)
- Glycine cleavage system (англ.)