Глівінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глівін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 271
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222115
Код аўтам. нумароў 5

Глі́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Глівін.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарневіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы і Шабынькі)[1], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Забашавіцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Забашавічы, вёскі Забашэўка, Заручча, Засценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Святое, Слабодка, Смолле, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1839 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (37 населеных пунктаў) — 3271 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.