Герб Глябовічаў «Ляліва»

Глябо́вічы — вялікалітоўскі арыстакратычны род герба «Ляліва». Адзін з багацейшых і ўплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага. З роду паходзяць многія выдатныя дзяржаўныя дзеячы. Згас 18 красавіка 1669 года са смерцю Юрыя Мікалаевіча Глябовічы.

Паводле падання, род паходзіць ад ваяводы смаленскага і дарагабужскага Глеба Вяжэвіча, які жыў у XV стагоддзі. Некаторыя даследчыкі выводзяць паходжанне роду ад Гедзіміна або ад маршалка Манівіда. Імаверна, Глеб паходзіў з баяр Смаленскай або Полацкай зямель[1].

Глябовічы валодалі землямі ў Мазырскім, Ігуменскім, Аршанскім і Новагародскім паветах, а таксама на Смаленшчыне, Віцебшчыне і ў Польшчы. Глябовічам належалі гарады Дуброўна і Заслаўе, палацы ў Вільні і Менску[1].

Пасля смерці Глеба Вяжэвіча ў яго засталіся ўдава Ганна Мілохна Рачкоўна, імаверна, менавіта дзецьмі Глеба Вяжэвіча былі Юрый, Станіслаў і Пётр, якія займалі ў Вялікім Княстве Літоўскам высокія ўрады[2].

Вядомыя асобы

  • Юрый Глябовіч (? — паміж 1520 і 1524) — намеснік смаленскі ў 1492—1499, аршанскі і аболецкі ў 1500—1501, віцебскі ў 1503—1508 і смаленскі ў 1508—1514 гадах. Староста мерацкі з 1514 і ваўкавыскі з 1520[1] (1518?[2]) года.

Крыніцы

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
  2. 1 2 3 4 Храмянкова Л. Глябовічы Архівавана 8 студзеня 2013. // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)». — № 2 (5). — 2003.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.