![](../I/Glucagon.png.webp)
Мадэль малекулы глюкагону
Глюкагон — гармон, выпрацоўваецца падстраўнікавай залозай (у a-клетках лангергансавых астраўкоў); стымулюе распад глікагену печані актывацыяй фермента фасфарылазы і тым самым павялічвае канцэнтрацыю цукру ў крыві. Глюкагон — поліпептыд, які змяшчае 29 амінакіслотных астаткаў. Амерыканскі біяхімік В. Бромер атрымаў яго ў крышталічным выглядзе (1956). Глюкагон хутка расшчапляецца ў крыві. У прэпаратах інсуліну можа быць да 5-10% глюкагону.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.