Глубокаўскі раён | |||
---|---|---|---|
каз.: Глубокое ауданы | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Уключае | 4 пасялковыя адміністрацыі і 13 сельскіх акруг | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Глубокае | ||
Дата ўтварэння | 31 снежня 1964 | ||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+6 | ||
Паштовыя індэксы | 070500—070522 | ||
Код аўтам. нумароў | F, 16 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глубокаўскі раён (каз.: Глубокое ауданы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Усходне-Казахстанскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр раёна — пасёлак Глубокае.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Раён размешчаны на паўночным усходзе вобласці. Дзве траціны тэрыторыі раёна займае горна-таежная мясцовасць. У паўночна-заходняй частцы знаходзяцца Убінскі і Цігірэцкі хрыбты і іх адгор’і, у паўднёва-ўсходняй частцы — Ульбінскі хрыбет[1].
Клімат кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — −18 °C, ліпеня — каля 20 °C. Сярэднегадавая колькасць атмасферных ападкаў — 600—700 мм. Пераважаюць паўночна-ўсходнія і паўднёва-заходнія вятры. Замаразкі заканчваюцца ў канцы траўня, аднаўляюцца ў канцы жніўня. Снежны пакроў усталёўваецца ў першай палове лістапада, сыходзіць у другой палове красавіка. Вышыня яго да канца зімы дасягае 90 см.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рака Іртыш і яе прытокі — Ульба, Уба і іншыя.
Глебы — каштанавыя, чарназёмныя, горна-лугавыя, горна-тундравыя.
На адкрытых стэпавых прасторах растуць палын, кавыль; у горных частках — змешаныя лясы з іглічных (піхта, хвоя) і лісцяных (таполя, бяроза, рабіна, чаромха) дрэў. У лясах жывуць заяц, лісіца, собаль, барсук; ў гарах — алень, казуля, рысь, воўк, мядзведзь; у стэпах — тхор, суслік, сурок і іншыя.
У нетрах разведаны запасы поліметалічных руд, вугалю і натуральных будаўнічых матэрыялаў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Усць-Каменагорск — Рыдэр, Усць-Каменагорск — Шэманаіха, чыгунка Усць-Каменагорск — Локаць.
Гісторыя
10 студзеня 1963 года ўтвораны Глубокаўскі прамысловы раён[2]. У склад раёна ўвайшлі пасёлкі: Глубокае, Белавусаўка, Пахатны, Верхнебярозаўскі, Першамайскі[3].
17 чэрвеня 1964 года пасёлак Пахатны аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў і перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінагорскага гарсавета[4].
31 снежня 1964 года Глубокаўскі прамысловы раён скасаваны, утвораны Глубокаўскі раён з цэнтрам у пасёлку Глубокае. У склад раёна таксама ўвайшлі 10 сельсаветаў і тэрыторыя саўгаса «Весялоўскі» Верхняўбінскага сельсавета Шэманаіхінскага раёна[5].
21 красавіка 1965 года з Шэманаіхінскага раёна перададзены Чарамшанскі сельсавет[6].
28 чэрвеня 1972 года утвораны Весялоўскі сельсавет[7].
11 красавіка 1984 года ўтвораны Опытнапольскі сельсавет[8].
17 кастрычнік 1985 года ўтвораны Калінінскі сельсавет[9].
Насельніцтва
Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года):
- рускія — 43 153. чал. (67,17%)
- казахі — 18 002. чал. (28,02%)
- немцы — 1 272 чал. (1,98%)
- татары — 543 чал. (0,85%)
- украінцы — 385. чал. (0,60%)
- беларусы — 143 чал. (0,22%)
- чачэнцы — 91 чал. (0,14%)
- азербайджанцы — 86 чал. (0,13%)
- армяне — 72 чал. (0,11%)
- узбекі — 67 чал. (0,10%)
- карэйцы — 58 чал. (0,09%)
- іншыя — 373 чал. (0,58%)
- Усяго — 64 245 чал. (100,00%)
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне
Глубокаўскі раён падзяляецца на 13 сельскіх і 4 пасялковых акругі, у якіх знаходзіцца 42 населеныя пункты[10].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары раёна
- Раіса Васільеўна Курвякова (нар. 1945) — савецкая баскетбалістка, заслужаны майстар спорту СССР (1972), Алімпійская чэмпіёнка 1976 года.
- Уладзімір Аляксеевіч Калеснікаў (1924-2003) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ Глубоковский район // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. II. — ISBN 9965-9746-3-2.
- ↑ Ведомости Верховного Совета СССР, 1963 г., №12, с. 273.
- ↑ Список районов, упразднённых в связи с укрупнением сельских и образованием промышленных районов (декабрь 1962 г. — февраль 1963 г.). М., 1964 г., с. 153.
- ↑ Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1964 г., №25, с. 496.
- ↑ Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., №2, с. 44—45.
- ↑ Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1965 г., №16, с. 539.
- ↑ Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1972 г., №29, с. 37.
- ↑ Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1984 г., №29, с. 27.
- ↑ Ведомости Верховного Совета Казахской ССР, 1985 г., №2, с. 27.
- ↑ Административно-территориальные единицы Республики Казахстан на начало 2017 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2017. Праверана 1 чэрвеня 2017.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з выдання «Казахстан. Нацыянальная энцыклапедыя» (1998-2007), прадастаўленага рэдакцыяй «Қазақ энциклопедиясы» па ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 3.0 Unported.