Глен Тэадор Сі́барг[6] (англ.: Glenn Theodore Seaborg, шведск.: Glenn Teodor Sjöberg; 19 красавіка 1912 — 25 лютага 1999) — амерыканскі хімік і фізік-ядзершчык. Дзякуючы яго працам канчаткова сфарміравалася новая навука — ядзерная хімія.
Працы
Сумесна з Э. Макміланам сінтэзаваў плутоній (1940—1941), сумесна з іншымі вучонымі адкрыў амерыцый, кюрый (1944), берклій (1949), каліфорній (1950), эйнштэйній (1952), фермій (1953), мендзялевій (1955). У наступныя гады прымаў удзел у сінтэзаванні больш цяжкіх элементаў.
Спадчына
У 1951 годзе Сібарг сумесна з Макміланам атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі. У 1997 годзе ў гонар Сібарга назвалі 106-й элемент перыядычнай табліцы Мендзялеева — сіборгій.
Зноскі
- 1 2 Glenn T. Seaborg // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Glenn Theodore Seaborg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Glenn T. Seaborg — Nobel Foundation. Праверана 3 чэрвеня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- 1 2 3 NNDB — 2002.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
- Касцюковіч М. М. Сібарг Глен Тэадор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 361—362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.