Вёска
Гледнявічы
± |
Гледняві́чы[1] (трансліт.: Hliedniavičy, руск.: Гледневичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з пачатку XVIII ст. У 1796 г. належала Воўпаўскаяй алтарыі, пражывалі 49 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 87 жыхароў.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 38 двароў, 78 жыхароў. Плошча 30,13 га, працягласць межаў — 3 512 метраў.
Памятныя мясціны
Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча (XV-XIV ст.). На паўднёвай ускраіне вёскі. Выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Глядне́вічы
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.