Глевія — дрэўкавая зброя пяхоты, пашыраная ў сярэднявеччы ў краінах Еўропы, у т.л. ВКЛ. Найбольш верагодна, што паходзіць ад выпрастанай касы. Складалася з дрэўка даўжынёй 2 — 2,5 м і асаджанага аднабаковага нажа. З цягам часу на тытульным боку ляза з'явіўся бакавы вертыкальны шып (адзіночны або падвойны), прызначаны для ўколаў. Верагодна, у Італіі глевія выкарыстоўвалася з XII ст., у Францыі — з XIV ст., пазней пашырана ў іншых краінах Еўропы. З XVI ст. глевія страціла сваё баявое прызначэнне і ператварылася ў атрыбут палацавай і дваровай варты.

Літаратура

  • Бохан, Ю. Глевія / Юрась Бохан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 44 — 45. — ISBN 985-11-0041-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.