Епіскап Глеб | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя |
Дзейнасць | дыякан, прэсвітар |
Месца працы | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Сямёнавіч Савін |
Нараджэнне |
2 студзеня 1945 |
Смерць |
28 верасня 1998 (53 гады) |
Пахаванне | |
Узнагароды |
|
Епіскап Глеб (свецкае імя Георгій Сямёнавіч Савін; 2 студзеня 1945, в. Хізаў Кармянскага раёна Гомельскай вобласці — 28 верасня 1998) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.
Біяграфія
Па сканчэнню сярэдняй школы ў 1963 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, але пасля яе закрыцця ў тым жа годзе быў вымушаны вярнуцца дадому.
У 1965 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, па заканчэнні якой у 1969 годзе працягнуў навучанне ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.
У 1973 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.
У 1979—1983 гадах выкладаў літургіку ў Адэскай духоўнай семінарыі. У 1987 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта.
11 чэрвеня 1992 года вызначэннем Сінода Беларускага экзархата і 17 ліпеня таго ж года пастановай Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы прызначаны кіравальным архірэем Полацкай епархіі. 28 снежня 1996 года вызвалены ад кіравання Полацкай епархіяй.