Глафіра Антонаўна Мядзведзева
Дата нараджэння 2 студзеня 1911(1911-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2011(2011-08-16) (100 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1959)
Навуковае званне
  • прафесар (1959)
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Глафіра Антонаўна Мядзве́дзева[1] (2 студзеня 1911 — 16 жніўня 2011[2]) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1959), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966).

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Кабылянка (сучасная вёска Акцябрск у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны інстытут, у 1940 годзе — Віцебскі медыцынскі інстытут, дзе ў 1939—1941[2] гг. працавала на кафедры паталагічнай фізіялогіі. У 1941—1943 гг. на пасадзе дырэктара паліклінікі ў горадзе Пласт Чалябінскай вобласці[2]. У 1943—1946 гг. Г. А. Мохава на пасадзе асістэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце і з 1946 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1946—1968 гг. займала пасаду загадчыка кафедрай паталагічнай фізіялогіі, адначасова ў 1961—1965 гг. — рэктара[2].

Памерла Г. А. Мядзведзева 16 жніўня 2011 г.

Навуковая дзейнасць

Г. А. Мядзведзевай належаць навуковыя працы па ролі нервовай сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, па вострай ныркавай недастатковасці і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях // Вестник хирургии им. Грекова, 1951., Т. 71, № 4. (разам з Р. М. Прусам).

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.