Гладыёлус | |||||||||||||||||
Gladiolus communis | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Gladiolus L., 1754 | |||||||||||||||||
|
Гладыёлус[3] (Gladiolus) — род кветкавых сямейства Касачовыя (Iridaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, вышыня 25—220 см. Лісце лінейна-мечападобнае, зялёнае або блакітна-зялёнае. Суквецце — колас, аднабаковы або двухбаковы. Кветка варонкападобная, з шасцю неаднолькавымі долямі калякветніка, разнастайнай афарбоўкі (белай, жоўтай, аранжавай, вогненна-чырвонай, бэзавай і фіялетава-сіняй).
Арэал
Вядома каля 200 відаў гладыёлуса, якія растуць у Паўднёвай і Паўночнай Афрыцы, Еўропе і Азіі.
Значэнне і выкарыстанне
У дэкаратыўным кветкаводстве распаўсюджаныя сарты гладыёлуса гібрыднага (Gladiolus hybridus), якія адрозніваюцца працягласцю цвіцення, буйнымі памерамі суквеццяў (да 1 м) і кветак (да 14 см у дыяметры), разнастайнасцю іх афарбоўкі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
- Шпажник — род Gladiolus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)