Сяло
Гетманская Буда
руск.: Гетманская Буда
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
52°17′37″ пн. ш. 32°05′40″ у. д.
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243075
Код АКАТП
Гетманская Буда на карце Расіі ±
Гетманская Буда (Расія)
Гетманская Буда
Гетманская Буда (Бранская вобласць)
Гетманская Буда

Гетманская Буда[1] (руск.: Гетманская Буда) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чолхаўскага сельскага паселішча.

Гісторыя

Сяло заснавана ў пачатку XVIII ст. як Гетманскае уладанне, пад назвай Ропская Буда, у складзе Топальскай сотні Старадубскага палка. У 1761 годзе пабудавана драўляная царква Нараджэння Хрыста, якая была знішчана ў 1938 годзе.

З 1781 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.