Гета ў Дукоры | |
---|---|
![]() | |
Перыяд існавання | ліпень 1941 - 10 кастрычніка 1941 |
Гета ў Дукоры — яўрэйскае гета, якое было створана ў часы Другой сусветнай вайны ў в. Дукора нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй.
Гета было створана амаль адразу пасля захопу вёскі немцамі ў 1941 годзе, яўрэяў сагналі разам, абгарадзілі плотам хаты. У пачатку яўрэям было дазволена выходзіць з гета. Замкнулі яўрэяў у гета толькі ў жніўні.
Гета было зліквідавана 10 кастрычніка пасля расстрэлу. На расстрэл прыехалі чатыры грузавыя машыны з салдатамі з Мінска. Дакладная колькасць загінулых невядома, лічыцца што каля 400 чалавек.
На месцы расстрэлу ў 1956 годзе ўсталяваны помнік[1][2].
Зноскі
- ↑ Мое местечко\Дукора . shtetle.com. Праверана 7 студзеня 2024.
- ↑ dmitrij_kr. Еврейское кладбище в местечке Дукора . Могілкі Беларусі (30 красавіка 2014). Праверана 7 студзеня 2024.
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.