Гертруда Саксонская | |
---|---|
Gertrud von Sachsen | |
Род дзейнасці | рэгентка |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1115 |
Дата смерці | 18 красавіка 1143 (28 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лотар II[1] |
Маці | Рыхенза Нортхеймская[d][1] |
Муж | Генрых II Язаміргот і Генрых X Горды |
Дзеці | Генрых Леў і Рычард Бабенбергскі[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гертруда Суплінбургская, або Гертруда Саксонская (ням.: Gertrud/Gertraud von Sachsen, 18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143) — маркграфіня Аўстрыі і Тасканы, герцагіня Саксоніі і Баварыі. Адзіная дзіця ў сям’і імператара кіруючай Суплінбургскай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі Лотара II і Рыхензы Нортхеймскай.
Біяграфія
29 мая 1127 года Гертруда выйшла замуж за Генрыха Гордага, які паходзіў з дынастыі Вельфаў і ў 1126 ужо быў герцагам Баварыі. У іх нарадзіўся хлопчык, які пазней стаў герцагам Саксоніі і атрымаў імя Генрыха Льва. У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Аліеноры Аквітанскай.
У 1137 годзе муж з жонкай атрымалі тытулы герцагаў Саксоніі. Пасля смерці Генрыха ў 1139 годзе Гертруда 1 мая 1142 года выйшла замуж у другі раз за Генрыха II, маркграфа Аўстрыі (памёр у 1177 годзе), з дынастыі Бабенбергаў. Гертруда Суплінбургская памерла ў 28 гадоў у свой жа дзень нараджэння ў 1143 годзе, праз год пасля нараджэння іх дачкі, і была пахавана ў манастыры Клостэрнойбург.
У XIII стагоддзі яе рэшткі былі перанесены ў манастыр Хайлігенкройц.
Зноскі
Бібліяграфія
- Heinrich von Zeißberg: Gertrud. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 9, Duncker & Humblot, Leipzig 1879, S. 70.