Герман Рыеска
Сцяг Прэзідэнт Чылі
18 верасня 1901 18 верасня 1906
Папярэднік Анібал Занарту (в. а..)
Пераемнік Педра Монт

Нараджэнне 28 мая 1854(1854-05-28)[1]
Смерць 8 снежня 1916(1916-12-08)[1] (62 гады)
Бацька Mauricio Riesco[d][2]
Маці Carlota Errázuriz Zañarta[d][2]
Жонка María Errázuriz[d]
Дзеці Germán Ignacio Riesco[d]
Нацыянальнасць чыліец
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герман Рыеска (ісп.: Germán Riesco, 28 мая 1854 — 8 снежня 1916, Сант’яга) — чылійскі юрыст і палітычны дзеяч, прэзідэнт Чылі ў 1901—1906 гадах.

Біяграфія

Вучыўся ў семінарыі, затым на юрыдычным факультэце Чылійскага ўніверсітэта, які скончыў у 1875 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць адваката. У перыяд з 1870 па 1898 год працаваў на судовай сістэме. У 1900 годзе ён стаў сенатарам, а год праз высунуў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта. Выйграў выбары ў Педра Монта. Быў прыведзены да прысягі 18 снежня 1901 года. Прэзідэнцтва Рыеска прыйшлося на час палітычнага крызісу ў Чылі, урады змяняліся ў сярэднім кожныя тры з паловай месяцы. Несумнеўным дасягненнем яго дзейнасці была дамова з Балівіяй, падпісанай 20 кастрычніка 1904 годзе. Ён таксама падпісаў Майскія пакты з Аргенцінай па мірным урэгуляванні памежных спрэчак. Як былы работнік сістэмы правасуддзя надаваў вялікае значэнне стварэнню адпаведнай прававой базы для гэтай галіны жыцця — быў прыняты Крымінальна-працэсуальны кодэкс (1902) і Крымінальна-працэсуальны кодэкс (1906). Урад таксама актыўна ўдзельнічаў ў галіне адукацыі — было адкрыта шэраг новых школ і школ-інтэрнатаў. 22 кастрычніка 1905 група з самых бедных жыхароў сталіцы рушыла на Палац Ла-Манеда ў знак пратэсту супраць урада, які штучна падтрымліваў высокія цэны на мяса. Калі прэзідэнт не выйшаў да пратэстоўцаў, натоўп пачаў штурмаваць прэзідэнцкую рэзідэнцыю — у выніку беспарадкаў за тыдзень загінула ад 200 да 250 чалавек і 500 атрымалі раненні. Рыеска падаў адстаўку 18 снежня 1906 года, адмаўляючыся ад удзелу ў грамадскім жыцці.

Зноскі

  1. 1 2 German Riesco // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  2. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.