Герб Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый | |
---|---|
Дэталі | |
Заснаванне | 1950 |
Герб Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый быў створаны ў 1950 г. Сюзанай Гацье па даручэнні адміністратара тэрыторыі.
Апісанне
Герб уяўляе сабой шчыт, падзелены на чатыры палі — два блакітныя і два залатыя. У першым поле намалявана кергеленская капуста, у другім — амар, у трэцім — верхняя частка тулава імператарскага пінгвіна, у чацвёртым — айсберг.
Кергеленская капуста сімвалізуе архіпелаг Кергелен, амар — востраў Сен-Поль, а імператарскі пінгвін — зямлю Адэлі, раён Антарктыкі, на які прэтэндуе Францыя. Айсберг сімвалізуе ФПАТ у цэлым. Астравы Эпарсэ, якія ўваходзяць у склад тэрыторый з 2007 года, аднак на гербе яны не прадстаўлены.
Шчыт падтрымліваюць два сярэбраныя марскія сланы. Па-над шчытом размешчаны надпіс «Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі» на французскай мове, два якары і тры зоркі.
Гл. таксама
Спасылкі
- Апісанне герба на афіцыйнай старонцы ФПАТ Архівавана 14 лістапада 2008. (фр.)